ВЯСКОВЫЯ КАЛЯДНЫЯ СУСТРЭЧЫ

ВЯСКОВЫЯ КАЛЯДНЫЯ СУСТРЭЧЫ

 

Інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота” працягвае наведваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі Слаўгарадчыны. На мінулым тыдні пунктамі яго маршруту сталі населеныя пункты Свенскага сельсавета: Слаўня, Чарнякоўка і Рагі. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Купрыянцава, участковы інспектар міліцыі Дзмітрый Гапееў, сацыяльны работнік Святлана Фанарыкава, бібліятэкары Свенскай бібліятэкі-філіяла Наталля Марусева і Юлія Зайчанка, загадчыца аўтаклуба РЦК і НТ Галіна Максімава, а таксама творчы калектыў работнікаў Свенскай і Прудокскай устаноў культуры.
Галіна Купрыянцава ў размове з вяскоўцамі акцэнтавала ўвагу на юбілейных і знакавых датах, якімі будуць жыць раён, вобласць і краіна ў бягучым годзе: 100-годдзе Беларусі, 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана, 95-годдзе стварэння Слаўгарадскага раёна, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя таго, Галіна Васільеўна ўважліва выслухала кожную заўвагу і праблемныя пытанні, якія гучалі ад жыхароў, і занатавала тыя, што патрабуюць вырашэння. Таксама начальнік аддзела павіншавала тых, хто прыйшоў на сустрэчу, з навагоднімі святамі і Калядамі, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ды ладу ў сем’ях.
У прафілактычным ключы была прамова ўчастковага інспектара. Дзмітрый Сяргеевіч папярэдзіў вяскоўцаў быць пільнымі, каб яны не сталі ахвярамі махляроў-гастралёраў, якія часцяком абіраюць аддаленыя маланаселеныя вёскі для сваіх “ваяжаў”. Дый людзі пажылога ўзросту часцей за ўсё паддаюцца на іх падманы. Неабходнасць выкарыстання флікераў у цёмны час таксама стала тэмай выступлення супрацоўніка РАУС.
Бібліятэкары прывезлі жыхарам вёсак кнігі, часопісы, іншую літаратуру і абмянялі пастаянным чытачам прачытаныя выданні на свежыя.
Канцэртна-абрадавую калядную праграму, падрыхтаваную самадзейнымі артыстамі, публіка сустракала на “ўра”. Вяскоўцы актыўна ўдзельнічалі ў адгадванні загадак і танцах з каляднымі персанажамі – Мядзведзем і Казою. Не меншым поспехам карысталіся святочныя песні ў выкананні творчага калектыву, яны ўзнімалі настрой, дорачы хвілінкі весялосці.

Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.

Последние новости

Новости Республики

Сколько отходов в год в Беларуси перерабатывают 10 мусоросортировочных заводов и 73 линии сортировки

23 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси обновлен образовательный стандарт переподготовки для специалистов в сфере госуправления

23 июля 2026
Читать новость
Мировые новости

Трамп заявил, что Иран «очень скоро» будет готов к сделке с США

23 июля 2026
Читать новость
Новости района

Школа ждет учеников: депутат Палаты представителей оценила подготовку Славгородской СШ №2

22 июля 2026
Читать новость
Новости района

От внимания к людям — к статусу в Конституции: в Славгородском районе прошел рабочий день депутата и диалоговая площадка о 30-летнем пути ВНС

22 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

На Солнце зафиксирована мощнейшая за две недели вспышка

22 июля 2026
Читать новость