У апошнім зімовым месяцы ў раёне нарадзілася 6 малят, гараджан і вяскоўцаў пароўну – 3 на 3, як, дарэчы, хлапчукоў і дзяўчынак. Вось такое цікавае супадзенне атрымалася. У параўнанні з больш спрыяльнымі ў дэмаграфічным плане месяцамі, канешне, у лютым на свет з’явілася амаль напалову меней дзетак.

Хлопчыкаў бацькі назвалі Аляксандр, Ягор і Макар, дзяўчатак – Паліна, Серафіма і Аліна. Выбіраючы імя свайму дзіцяці, бацькі часцей за ўсё арыентуюцца на тое, як яно ўплывае на лёс, характар. Сёння дзяўчынкі пры нараджэнні часта атрымліваюць праваслаўнае імя з ноткамі рамантыкі і даўніны.    

Мяркуйце самі, 29 студзеня ў адной слаўгарадскай сям’і нарадзілася дзяўчынка, якую бацькі вырашылі назваць вельмі рэдкім і прыгожым імем Серафіма. І мы хочам крыху расказаць пра гэтае незаслужана забытае імя.

Яго паходжанне мае старажытнаяўрэйскія карані.  Яно з’яўляецца вытворнай формай мужчынскага імя Серафім. Слова Серафім адбылося ад назвы анёлаў з шасцю крыламі – Серафімаў. Адсюль і значэнне імя Серафіма – “пякучая”, “вогненная”, «палымяная».

Нягледзячы на сваё паходжанне, гэта жаночае імя атрымала шырокае распаўсюджванне на Русі. Паколькі яно трапіла да нас у перыяд станаўлення хрысціянства, то гэтым імем часта называлі дзяўчынак у рэлігійных сем’ях. Сёння яно не з’яўляецца папулярным, хоць дорыць сваёй уладальніцы выдатны характар.

У гутарцы прынята выкарыстоўваць розныя формы гэтага імя: Сіма, Серафімка, Сімуля, Сімуня, Сімуша, Фіма.

Заступніцай імя з’яўляецца святая пакутніца Серафіма, якая за веру Хрыстову была абезгалоўлена ў Рыме пасля доўгіх катаванняў. Падзеі адносяцца да VI стагоддзя.

Свае імяніны па царкоўным календары Серафімы адзначаюць 11 жніўня, памінаючы ў малітвах сваю заступніцу.

Тлумачэнне імя Серафіма – «вогненная». Для маленькай дзяўчынкі гэта азначае несуцішную энергію, актыўнасць, вясёлы характар. Вакол яе заўсёды шмат дзяцей і дарослых, паколькі малая з лёгкасцю размесціць да сябе каго заўгодна. Яе таленты, эмацыйны, эксцэнтрычны характар дазваляюць заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі, ад чаго малая атрымлівае задавальненне. Маленькая Сіма не церпіць канкурэнцыі, таму любымі спосабамі імкнецца звярнуць увагу навакольных на сябе.

Мы шчыра віншуем бацькоў з нараджэннем дзіцяці. Жадаем, каб вашы крывінкі раслі здаровымі, паслухмянымі і шчаслівымі. Будзьце для іх па жыцці станоўчым прыкладам.

Напярэдадні Вялікага посту маладыя, якія праверылі свае адносіны часам і вырашылі далей крочыць разам, узялі шлюб. Пяць пар зарэгістравалі свае адносіны ў аддзеле ЗАГС. Няхай ваш саюз будзе моцным і бясконцым, бацькоўскага вам шчасця і сямейнага дабрабыту.

Што тычыцца скрушнай статыстыкі, то ў лютым яна ўзяла лідзіручыя пазіцыі. З жыцця пайшлі ажно 18 слаўгарадчан, пры тым, што нарадзілася ўсяго 6 дзетак. Адзінаццаць гараджан праводзілі ў апошні шлях родныя і блізкія, вяскоўцаў – 7. Спачуваем усім, хто страціў роднага чалавека.

Увогуле за два мінулыя месяцы зарэгістравана запісаў актаў: аб нараджэнні – 21 (11 – у аддзеле ЗАГС і 10 – у сельвыканкамах), 10 аб заключэнні  шлюбу (7 – у аддзеле, у сельвыканкамах – 3), аб смерці – 31 (20 – у аддзеле, 11 – у сельвыканкамах).

Дадзеныя, прадастаўленыя начальнікам аддзела ЗАГС райвыканкама Марынай НІКІЦІНАЙ,

апрацавала Святлана БЯЛЯЕВА.

Фота аўтара.

Поделиться