ЧЫРВОНЫ КРЫЖ ЗА РАЗВІЦЦЁ ВАЛАНЦЁРСТВА

ЧЫРВОНЫ КРЫЖ ЗА РАЗВІЦЦЁ ВАЛАНЦЁРСТВА

 

На мінулым тыдні прэзідыум раённай арганізацыі “Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа” падвёў вынікі работы за год мінулы. Аб дзейнасці арганізацыі, мерапрыемствах і акцыях, якія прайшлі пад эгідай Чырвонага Крыжа, сумеснай рабоце з іншымі грамадскімі і рэлігійнымі аб’яднаннямі, валанцёрскай рабоце, выкананні фінансавага плана расказала ў справаздачы старшыня Марыя Даніленка.

Старшыня прэзідыума, намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова падзякавала прысутных за работу і актыўны ўдзел у дабрачынных справах арганізацыі. Затым Алена Міхайлаўна разам з членамі прэзідыума разгледзелі і абмеркавалі план мерапрыемстваў, якія пройдуць у раёне ў бягучым годзе.

У парадку дня значылася яшчэ адно пытанне — аб абранні старшыні дабрачыннага савета раённай арганізацыі. Гэткія абавязкі былі ўскладзены на настаўніцу ДУА “Васькавіцкая сярэдняя школа” Жанну Белавусаву. Члены прэзідыума адзінагалосна сышліся ў меркаванні, што Жанна Валер’еўна добра справіцца з гэтымі абавязкамі, бо ў сваёй настаўніцкай практыцы яна вялікую работу праводзіць з дзецьмі па добраахвотніцкай дзейнасці.

Падводзячы вынікі пасяджэння, Алена Шаўцова акрэсліла кола пытанняў, па якіх патрэбна актывізаваць работу, і выказала ўпэўненасць, што разам пад сілу дасягнуць выканання пастаўленых задач.

Тэкст і фота Святланы БЯЛЯЕВАЙ.

Последние новости

Новости Республики

Сколько отходов в год в Беларуси перерабатывают 10 мусоросортировочных заводов и 73 линии сортировки

23 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси обновлен образовательный стандарт переподготовки для специалистов в сфере госуправления

23 июля 2026
Читать новость
Мировые новости

Трамп заявил, что Иран «очень скоро» будет готов к сделке с США

23 июля 2026
Читать новость
Новости района

Школа ждет учеников: депутат Палаты представителей оценила подготовку Славгородской СШ №2

22 июля 2026
Читать новость
Новости района

От внимания к людям — к статусу в Конституции: в Славгородском районе прошел рабочий день депутата и диалоговая площадка о 30-летнем пути ВНС

22 июля 2026
Читать новость
Новости Республики

На Солнце зафиксирована мощнейшая за две недели вспышка

22 июля 2026
Читать новость