У ЧАКАННІ ВЯСНЫ

У ЧАКАННІ ВЯСНЫ

 

Нядзельная раніца выдалася пахмурнай, было відавочна, што неўзабаве пойдзе дождж. Так яно потым і атрымалася. Але гэтая акалічнасць не перашкодзіла маляўнічаму тэатралізаванаму прадстаўленню, якое разгарнулася на адкрытай пляцоўцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Абрадавае свята Масленіца сабрала не занадта многа слаўгарадчан, як планавалі арганізатары, бо надвор’е ў той дзень не зусім спрыяла мерапрыемству. Аднак тыя, хто прыйшоў на свята, не пашкадавалі і праводзілі зіму весела і  актыўна.

Рамеснікі і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, раённы Дом рамёстваў, цэнтр дзіцячай творчасці, цэнтр сацабслугоўвання насельніцтва, кінатэатр «Радзіма» прадставілі свае эксклюзіўныя вырабы на выставе-продажы. Чаго тут толькі не было! А для маленькіх удзельнікаў свята работнікі ДУА “Яслі-сад №4 г.Слаўгарада” прапанавалі забаўляльныя гульні, спаборніцтвы, словам запрашалі адпачыць настраёва.Побач праходзілі спартыўныя мерапрыемствы, і трэба сказаць, што моладзь, дый і прадстаўнікі старэйшага пакалення тут былі заўважаны, правяралі свае сілы ў розных выпрабаваннях.

З імправізаванай сцэны святкаваць Масленіцу запрашалі артысты РЦК і НТ. Гульні і конкурсы, жарты і песні не давалі сумаваць слаўгарадчанам. Спадабаліся гасцям і нумары мастацкай самадзейнасці работнікаў Целяшэўскага СДК і Бярозаўскага СК.

Што за Масленіца без бліноў? – запытаеце вы. Сапраўды, без іх свята не атрымаецца. Па традыцыі, ганаровае месца было аддадзена менавіта гэтай страве. Пакаштаваць абавязковы атрыбут старажытнага славянскага свята жадалі як дарослыя, так і самыя маленькія жыхары нашага горада. Блінамі частавалі персанажы свята, прама з гарачай патэльні можна было іх набыць і ў гандлёвай кропцы райпа.

Вось так з запалам і весялосцю мы сустрэлі доўгачаканую вясну. Аднак капрызуля пакуль не спяшаецца парадаваць нас цяплом, па якім мы ўсе так засумавалі. Сіноптыкі прагназуюць, што яно прыйдзе ў трэцяй дэкадзе месяца. Калі так, то засталіся лічаныя дні. Крышачку цярпення, і наступіць сапраўдная вясна!

Тэкст і фота Святланы БЯЛЯЕВАЙ.

Последние новости

Новости района

Тактика и слаженность. Экзамен на прочность сдан!

6 июня 2026
Читать новость
Новости района

Школу мужества прошли достойно! В Славгороде торжественно завершились учебно-полевые сборы-2026

6 июня 2026
Читать новость
Новости района

БЕЗ МАМЫ И ПАПЫ: куда катится польский «политический трамвай»

5 июня 2026
Читать новость
Новости района

АГРОДНЕВНИК: данные на 5 июня

5 июня 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют

5 июня 2026
Читать новость
Новости Республики

Минприроды: более половины работников природоохранной системы Беларуси — женщины

5 июня 2026
Читать новость