Мы завіталі ў ААТ “Прывольны агра”, дзе на палетку шчыравалі работнікі таварыства, занятыя на корманарыхтоўцы

Мы завіталі ў ААТ “Прывольны агра”, дзе на палетку шчыравалі работнікі таварыства, занятыя на корманарыхтоўцы

 

Спякота і хранічная адсутнасць дажджу не ідуць на карысць ні прыродзе, ні чалавеку. Тым больш, калі аграрыі занятыя на адным з асноўных відаў работ – касавіцы. Назапасіць корму жывёліне з траў першага ўкосу – задача першачарговая. Але надвор’е, якое калі не анамальна спякотнае, то блізкае да гэтага, паліць травастой, не даючы яму наліцца. Мы завіталі ў ААТ “Прывольны агра”, дзе на палетку шчыравалі работнікі таварыства, занятыя на корманарыхтоўцы.

“Тэмпература блізкая да 30 па Цэльсію нам не накарысць. Прыходзіцца, зыходзячы з умоў, паскараць тэмпы ўборкі. Дый сіноптыкі не прагназуюць дажджу. Такім чынам, забяспечыць жывёліну кормам на зімне-стойлавы перыяд будзе архіняпроста. Але і тое, што прырода нам дала, і пры дапамозе выканання агратэхнічных рэгламентаў мы здолелі вырасціць, абавязкова збяром і захаваем. Нездарма на касавіцу ў нас накіраваныя лепшыя кадры, тэхніка”, – адзначае дырэктар таварыства Таццяна Кухарава.

Зразумець трывогу і заклапочанасць кіраўніка нескладана. Але і тэмпы, якімі ідзе касавіца ў “Прывольным агра”, – не з горшых. Больш за 45 % плана ўжо сабрана. А гэта ў тонах дзесьці каля 1600. І па прагрэсіўных тэхналогіях  план у 500 тон гаспадаркай выкананы. Менавіта столькі корму захавана ў плёнку.

Бесперапынны амаль канвеер можна назіраць сёння ў гаспадарцы. Трава косіцца, падварушваецца, змяльчаецца, адвозіцца ў сянажныя траншэі, прэсуецца. І за ўсім гэтым стаяць людзі, работнікі, прафесіяналы.

Паралельна тут ідуць і іншыя традыцыйныя работы: вывазка і ўнясенне арганікі, хімпраполка, узворванне, сяўба розных культур. Рыторыка ў кіраўніцтва гаспадаркі зразумелая: кожны кавалак зямлі трэба выкарыстаць з максімальнай эфектыўнасцю.

Мы пацікавіліся, хто ж канкрэтна сёння заняты на касавіцы ў таварыстве, на каго кіраўніцтвам ускладзена надзея і сур’ёзная адказнасць. Як стала вядома, гэта надзейныя работнікі як вопытныя, так і даволі маладыя. Сярод іх: Валерый Дамброўскі, Віктар Макаранка, Кірыл Храмянкоў, Аляксандр Шусцікаў, Сяргей Краўцоў, Віталь Дарошчанка і Аляксандр Макаранка. Гэта звяно, па словах галоўнага агранома Аляксандра Кухарава, уяўляе сабой прыклад зладжанага калектыву аднадумцаў, надзейных партнёраў, сяброў.

“З гэтымі хлопцамі па сілах самыя амбіцыйныя задачы”, –прызнаецца і дырэктар таварыства Таццяна Рыгораўна.

Што ж, хочацца толькі падтрымаць гэтых людзей. Злавіў сябе на думцы, што не кожны, нават самы дужы фізічна чалавек, зможа ў спякоце і пылу  пад пякучымі прамянямі сонца шчыраваць цэлы дзень. А гэтыя хлопцы – здольныя! Дзякуй вам за вашу працу! Дапамагай вам Гасподзь!

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Чисто по-нашему! Славгородчане дружно встретили большой субботник!

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Дневник весенне-полевых работ: ритм весенней страды

17 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Прямая телефонная линия в Могилевской таможне

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Сжигание мусора при уборке на кладбищах запрещено!

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

ПРЯМАЯ ТЕЛЕФОННАЯ ЛИНИЯ ИВАНОВА Ольга Владимировна, начальник управления по труду, занятости и социальной защиты райисполкома.

17 апреля 2026
Читать новость