У панядзелак адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі. Пад кіраўніцтвам старшыні камісіі, намесніка старшыні райвыканкама Алены Шаўцовай удзел у нарадзе прынялі: члены камісіі, пракурор раёна Аляксей Пухоўскі, начальнік РАУС Віктар Тамковіч і прадстаўнікі зацікаўленых службаў.

Быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, а таксама абставіны, прычыны і ўмовы здзяйснення карупцыйных злачынстваў у сферы сельскай гаспадаркі. Не міналі выступоўцы недахопаў, якія выяўлены ў рабоце адказных спецыялістаў. Пасля таго, як былі заслуханы меркаванні членаў камісіі, прысутным пратакольна былі даведзены задачы па барацьбе з карупцыйнымі праявамі на месцах і выпрацоўцы дзейсных прафілактычных мер.

*    *    *

У гэты ж дзень адбылося пасяджэнне каардынацыйнага савета па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта ад 24 лістапада 2006 года №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няшчасных сем’ях». Яго работу з удзелам суб’ектаў прафілактыкі вяла старшыня савета, намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова. На пасяджэнні прысутнічалі, так бы мовіць, адказчыкі – бацькі, якія сваімі асацыяльнымі паводзінамі стварылі неспрыяльную абстаноўку для непаўналетніх. У цэлым “разбор палётаў” праходзіў у пазітыўным ключы. Бацькі ўсвядомілі свае праблемы і сталі на шлях выпраўлення, завязалі з алкаголем.

Былі заслуханы выступленні суб’ектаў прафілактыкі аб выніковасці выканання мерапрыемстваў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія пацягнулі неспрыяльную абстаноўку ў сям’і. З улікам меркаванняў членаў савета быў прыняты комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне стабільнай станоўчай сітуацыі ў гэтых сем’ях.

Святлана БЯЛЯЕВА.

Поделиться