У гарадскім парку каля помніка загінулым салдатам у мінулую суботу прайшоў мітынг-рэквіем “Навекі ў памяці людской”

У гарадскім парку каля помніка загінулым салдатам у мінулую суботу прайшоў мітынг-рэквіем “Навекі ў памяці людской”

 

У яго аснове ляжыць скрушная дата – 22 чэрвеня – дзень, калі Савецкі Саюз быў атакаваны фашысцкай Германіяй.

На мітынг былі запрошаны ветэраны вайны, вязні канцлагераў, моладзь, грамадскасць. Старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Язерская выступіла перад удзельнікамі мітынгу.

“Наша зямля палітая крывёю падчас Вялікай Айчыннай вайны. Кожны трэці беларус паклаў сваё жыццё на шляху да Вялікай Перамогі. А колькі мільёнаў лёсаў вайна пакалечыла – не падлічым і сёння. Перакананая, што мы надоўга ў памяці захаваем гераізм і самаадданасць, з якімі нашы дзяды і бацькі ваявалі з ворагам, у тыле жанчыны і дзеці працавалі на карысць фронту. “Усё для фронту, усё для Перамогі!” – гэты заклік нікім, упэўнена, нават не ставіўся пад сумненне. Ад малога да старога ведалі і верылі ў Вялікую Перамогу, клалі на яе алтар сваё здароўе. Давайце яшчэ раз успомнім кожнага, хто так ці інакш стаў ахвярай той вайны,”  – рэзюмавала Святлана Аляксандраўна.

Да мікрафону падыходзіў таксама ветэран вайны і працы Пётр Старавойтаў, які ўзгадаў першыя дні вайны. Ён вярнуў прысутных у сваёй прамове ў тыя дні, калі насельніцтва Прапойска перажыло жах і боль. Хвілінай маўчання ўсе разам успомнілі герояў той страшнай вайны, тылу. Кветкі і паніхіда аб іх супакаенні, перакананы, – тое самае малое, што мы можам зрабіць у іх памяць.

Хочацца верыць, што сёння, калі ў свеце вельмі і вельмі напружаная абстаноўка, ніхто не рызыкне паўтарыць тую вайну, не прынясе народам больш пакут і гора.

Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ. Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Чисто по-нашему! Славгородчане дружно встретили большой субботник!

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Дневник весенне-полевых работ: ритм весенней страды

17 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Прямая телефонная линия в Могилевской таможне

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Сжигание мусора при уборке на кладбищах запрещено!

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

ПРЯМАЯ ТЕЛЕФОННАЯ ЛИНИЯ ИВАНОВА Ольга Владимировна, начальник управления по труду, занятости и социальной защиты райисполкома.

17 апреля 2026
Читать новость