“Я – ШЧАСЛІВЫ ЧАЛАВЕК!”

Дзевяць з паловай дзесяцігоддзяў. Столькі налічвае жыццёвы шлях ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Старавойтава. Павіншаваць з юбілеем яго ў мінулую суботу завіталі старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Язерская, намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Анатоль Мартынаў.

Сустрэча не насіла афіцыйны характар, бо праходзіла за кубачкам гарбаты, “салодкім” сталом і за добразычлівай размовай.

Пётр Іванавіч нагадаў, якія скаладаныя этапы жыцця яму давялося прайсці, колькі разоў прыходзілася сустракацца са смерцю. Але нейкая вышэйшая сіла ахоўвала яго, зберагала.

Успомнілі і гады, калі ветэран працаваў на ніве настаўніцтва, як вычуўся гэтай прафесіі і вучыў другіх.

Ён адзначыў, што на працягу ўсяго жыцця яму шчасціла на добрых людзей. “Я ўдзячны і раённай уладзе. Мяне чуюць і дапамагаюць, як толькі я звяртаюся. Перекананы, што мы жывём у добры час. Я лічу сябе шчаслівым чалавекам: маю дзяцей, унукаў, праўнукаў. Усе, дзякаваць богу, здаровыя, наведваюць мяне. А ці не ў гэтым шчасце?!” – падкрэсліў Пётр Іванавіч напрыканцы сустрэчы.

Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.

Фота аўтара.

Поделиться