БЫЦЬ ЗЯМЛІ СВАЁЙ СЫНАМ

БЫЦЬ ЗЯМЛІ СВАЁЙ СЫНАМ

Кожная краіна, кожная вобласць, кожны раён, мястэчка ганарацца таленавітымі грамадзянамі. Адной з такіх выдатных асоб у нашым раёне з’яўляецца Віктар Ракаў.

З нагоды 85-годдзя з дня нара-джэння нашага славутага земляка ў Ржаўскім дзіцячым садку-школе сумесна з бібліятэкай аграгарадка была праведзена літаратурная вечарына.

Бібліятэкар Вольга Варэннікава пазнаёміла вучняў з таленавітым паэтам, цікавым журналістам Віктарам Ракавым. Завочна ўдзельнікі сустрэчы прайшліся сцяжынкамі яго жыцця і творчасці. На рахунку Ракава больш за паўдзясятка паэтычных зборнікаў. І ў кожным шмат шчырых вершаў пра прыроду,  Радзіму, родную Слаўгарадчыну… Нямала ў іх замілаванасці і дабрыні, а разам з тым турбот, роздуму пра лёс роднага краю. Усе парыванні сэрца паэта былі адлюстраваны праз чытанне загадзя падрыхтаваных вучняў школы.

Напрыканцы мерапрыемства дзецям была прапанавана тэматычная віктарына, з заданнямі якой вучні справіліся паспяхова.

Віктар Ракаў – наш зямляк, якім мы ганарымся. Хочацца, каб яго радкі “За дабрыню заплацім дабрынёй” сталі асновай жыцця для кожнага.

Кацярына БОНКІНА,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Последние новости

Новости Республики

В конце апреля на Земле возможны магнитные бури

22 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларусь с визитом прибыла делегация Парламента стран Латинской Америки и Карибского бассейна

22 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Белоруска Иванова завоевала золото в стрельбе из пистолета на юниорском Кубке мира в Каире

22 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси утвердили программу разработки госстандартов в сфере роботостроения

22 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Уважаемые жители Славгородского района!

22 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Главные темы рабочей планерки: порядок и безопасность

22 апреля 2026
Читать новость