Інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота” працягвае наведваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі Слаўгарадчыны. У мінулы чацвер пунктамі яго маршруту сталі вёскі Свенская сельсавета: Бязуевічы і Церахоўка. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, дэпутат Свенскага сельсавета  Святлана Кішэня, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Святлана Фанарыкава, медык Свенскай амбулаторыі Ніна Свірыдзенка, супрацоўнік РАНС Арцём Воранаў, бібліятэкары Свенскай бібліятэкі-філіяла Наталля Марусева і Юлія Зайчанка, загадчыца аўтаклуба РЦКіНТ Галіна Максімава, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Свенскагай сельскага Дома культуры.

Алена Шаўцова высветліла ў сваёй прамове тэмы дня інфармавання, пазнаёміла вяскоўцаў з тымі мерапрыемствамі, якія рэалізуюцца ў цяперашні час і толькі яшчэ плануецца правесці ў раёне. Акрамя таго, Алена Міхайлаўна ўважліва выслухала кожную  заўвагу і праблемныя пытанні, якія гучалі ад жыхароў, і занатавала тыя, што патрабуюць вырашэння. Жыхарка Бязуевіч Ганна Котава, у домаўладанні якой і адбывалася сустрэча, перадала падзяку старшыні райвыканкама Сяргею Міхалюце за ўвагу да праблем вясковага чалавека і аператыўнае вырашэнне яе злабадзённага пытання.

У прафілактычным ключы была прамова выратавальніка. Арцём Мікалаевіч папярэдзіў жыхароў аб пажарная бяспецы пры ацяпленні жылля печкамі і параіў выкарыстоўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік.

Бібліятэкары прывезлі жыхарам вёсак кнігі, часопісы іншую літаратуру і абмянялі пастаянным чытачам прачытаныя выданні на свежыя. А медык забяспечыла неабходнымі лекамі.

Узняў настрой і дадаў нотку весялосці міні-канцэрт “У природы нет плохой погоды”, які вяскоўцы сустракалі апладысментамі.

Ксенія ЛЕАНІДАВА.

Поделиться