СПЯКОТА ПРАЦЫ НЕ ПЕРАШКАДЖАЕ!

СПЯКОТА ПРАЦЫ  НЕ ПЕРАШКАДЖАЕ!

Калі на нарыхтоўку кармоў, якімі будзе харчавацца жывёла напрацягу года, адведзены невялікі адрэзак часу, сельгасвытворца не мае права на памылку і прамаруджванне. Разумеючы важнасць і адказнасць кампаніі, корманарыхтоўшчыкі КСУП “Заранскі” мабілізавалі ўсе свае сілы на аператыўнасць яе правядзення. Каб даведацца, як працаўнікі прадпрыемства шчыруюць у спякотныя дні сезона вялікай травы, мы наведаліся на мясцовыя палеткі і сустрэліся для размовы з кіраўніком Святланай Каратковай.

Яна паведміла, што для паўнацэннага забеспячэння кармавой базай жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі неабходна нарыхтаваць 13100 тон сенажу. Корманарыхтоўчая кампанія у КСУП “Заранскі” ідзе поўным ходам, і там задзейнічалі максімальныя рэсурсы, каб забяспечыць своечасовасць і выкананне тэхналагічных патрабаванняў. На ўчарашні дзень працаўнікі прадпрыемства нарыхтавалі 2830 тон сенажнай масы, з якіх 130 – па новай тэхналогіі ў палімерную плёнку.

Віталь ВАРАБ’ЁЎ
Генадзь СУВОРАЎ
Аляксей РАМАНЬКОЎ
Сяргей СІВУХІН

На касьбе траў заняты майстравы механізатар Віталь ВАРАБ’ЁЎ, які шчыруе на трактары “Беларус-3522” з касой “КПР-9”, і з даведзенымі аб’ёмамі спраўляецца выдатна. Падбор і драбленне зялёнай масы на кормаўборачным камбайне “КВК-800” выконвае вопытны працаўнік Сяргей СІВУХІН. Усе сельскагаспадарчыя працы ажыццяўляюцца ў комплексе. На адвозцы сянажнай масы ад камбайна заняты Генадзь СУВОРАЎ на “МТЗ-3032” і Аляксей РАМАНЬКОЎ на трактары “Беларус-1221”.

– З самай раніцы механізатары на працоўным месцы. Некаторыя нават раней шостай гадзіны ўжо завіхаюцца вакол сваіх “жалезных коней” на мехдвары, бо трэба ўпэўніцца ў працаздольнасці тэхнікі. А потым увесь дзень працаўнікі шчыруць на корманарыхтоўцы, нягледзячы на спякотнае надвор’е, да позняга вечара. Хачу адзначыць іх пазітыўны настрой на працу: кожны разумее, што ад асабістага ўкладу залежыць вынік агульнай справы. У абмежаваныя тэрміны ад іх патрабуецца максімум аператыўнасці, зладжанасці, вытрымкі і цярпення, – разважае Святлана Караткова.

Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.

Последние новости

Новости района

Чисто по-нашему! Славгородчане дружно встретили большой субботник!

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Дневник весенне-полевых работ: ритм весенней страды

17 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Прямая телефонная линия в Могилевской таможне

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Сжигание мусора при уборке на кладбищах запрещено!

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

ПРЯМАЯ ТЕЛЕФОННАЯ ЛИНИЯ ИВАНОВА Ольга Владимировна, начальник управления по труду, занятости и социальной защиты райисполкома.

17 апреля 2026
Читать новость