ПОМНІМ І ГАНАРЫМСЯ

ПОМНІМ І ГАНАРЫМСЯ

3 ліпеня ў нашай рэспубліцы адзначаецца адно з галоўных святаў — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Адзначаецца яно ў дзень вызвалення г. Мінска ад нацысцкіх захопнікаў.

 Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме ў 1996 годзе.  Аб гэтым напярэдадні свята ішла размова з наведвальнікамі аздараўленчага лагера “Сонейка” на базе Лапаціцкай сярэдняй школы. З дзецьмі былі праведзены: акцыя “Спяём гімн разам”, вусны часопіс “Слаўны горад Слаўгарад”, віктарына “Беларусь мая сінявокая”, музыкальная гадзіна “Вянок беларускіх песень”. Выхаванцы даведаліся, што менавіта ў гэты дзень 76 гадоў таму наша Бацькаўшчына свабодна ўздыхнула ад трохгадовага насілля і варварства. А пасля  рэферэндуму 1996 года, у выніку народнага  волевыяўлення, гэты дзень набыў новы статус. У ім — гонар за  краіну, шанаванне яе гісторыі, бязмежная любоў да роднай  зямлі, гатоўнасць аберагаць і ахоўваць яе, множыць яе багацце і дабрабыт людзей, імкненне зрабіць Беларусь яшчэ больш моцнай і прыгожай.

2 ліпеня настаўнікі школы, калектыў і выхаванцы Лапаціцкага дзіцячага садка, работнікі аддзела культуры і бібліятэкі на чале са старшынёй Лапаціцкага сельскага Савета Сяргеем Антошкіным усклалі кветкі да помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сяргей Юр’евіч нагадаў, што нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адрадзіў нашу родную  Беларусь.

Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. Наш абавязак — захаваць памяць аб тых трагічных і пераможных днях, любіць Бацькаўшчыну і абараняць яе інтарэсы.

Жанна ШЧЭРБА,

настаўнік.

Последние новости

Новости района

В Славгороде почтили память жертв чернобыльской аварии

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

«Библионочь – 2026» в Славгороде: сквозь призму веков и судеб

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Минтруда: в Беларуси скорректировали перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Большая командировка Александра Лукашенко продолжается в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

О роли автономного пожарного извещателя в предупреждении пожаров

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

40 ЛЕТ СПУСТЯ: как работают меры государственной поддержки

25 апреля 2026
Читать новость