Інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота” працягвае наведваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі Слаўгарадчыны. У мінулую сераду пунктамі ягонага маршруту сталі вёскі Свенскага сельсавета: Слаўня, Чарнякоўка і Рэкта-Міхайлаўка. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: інспектар РАНС Сяргей Сіняўскі, участковы інспектар міліцыі Васіль Васількоў, сацыяльны работнік Святлана Фанарыкава, медыцынскі работнік Свенскй амбулаторыі Ніна Свірыдзенка, бібліятэкар Свенскай бібліятэкі-філіяла Юлія Зайчанка, загадчыца аўтаклуба РЦК і НТ Галіна Максімава, а таксама творчыя калектывы працаўнікоў Свенскагай СДК і РЦК і НТ.

У прафілактычным ключы была прамова выратавальніка. Сяргей Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на абавязковым забеспячэнні дзіцячай бяспекі падчас летняга адпачынку, наведвання вадаёмаў і лесу.

Медработнік прапанавала жыхарам неабходныя лекі і змерыла артэрыяльны ціск, паведаміла пра абстаноўку наконт віруснай пандэміі, заклікаўшы вяскоўцаў не паслабляць меры перасцярогі. Бібліятэкар прывезла жыхарам вёсак кнігі, часопісы іншую літаратуру і абмяняла пастаянным чытачам прачытаныя выданні на свежыя.

Канцэртную праграму, прысвечаную Дню Незалежнасці краіны, падрыхтаваную  артыстамі, публіка сустракала на “ўра”.

А напярэдадні Дня Рэспублікі творчы калектыў РЦК і НТ наведаў з тэматычнай канцэртнай праграмай Ржаўскі сацыяльна-культурны цэнтр. Знакамітыя песні ваенных гадоў, сучасныя хіты патрыятычнай накіраванасці гледачы канцэрта пелі разам з выступоўцамі, таму святочны настрой не пакідаў іх яшчэ доўга.

Аксана НЯМЦОВА.

Поделиться