ШАНАВАЛІ ПАЧЭСНУЮ ПРАЦУ

жніва – адказны час, калі прыходзіцца папрацаваць, як кажуць у народзе, да сёмага поту. Бо вырасціць і сабраць хлеб – святая справа. Хлеб – наша багацце.

І сёння кожны разумее гэта. Актыўнымі тэмпамі ў гаспадарках нашага раёна ідзе ўборка ўраджаю. Каб падтрымаць хлебаробаў у такі адказны і клопатны момант, падзякаваць за працу завіталі ў ААТ “Прысожжа” на зернезбожжаток удзельнікі мастацкай самадзейнасці РЦК і НТ і Наваслабадскога сельскага клуба, якія дарылі працаўнікам добрыя і настраёвыя песні.

Шчырым словам падтрымаў хлебаробаў намеснік дырэктара ААТ “Прысожжа” Леанід Ануфрыеў. Перапынак змяніла праца – пачэсная, мазалёвая. Прыемна бачыць, што маладое пакаленне не цураецца сельскай працы, актыўна дапамаюць гаспадарцы ва ўборачнай кампаніі.

Шмат цёплых слоў, падмацаваных песнямі, гучалі і для хлебаробаў ААТ “Прывольны”.

У гэты дзень каля сацыяльна-культурнага цэнтра было шматлюдна. Арганізатары запрасілі ўсіх на тэматычны канцэрт “Жыву і дыхаю табою, родны кут”, прысвечаны Году малой Радзімы.

Выступленне артыстаў было яркім і каларытным, а кожны нумар суправаджаўся шчырымі апладысментамі.

Галіна МАКСІМАВА,

загадчыца аўтаклуба.

Поделиться