З ПАДЗЯКАЙ ЗА ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА

З ПАДЗЯКАЙ ЗА ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА

У панядзелак на палетках ААТ “Ляснянскі Агра”сваю спякотную працу хлебаробам прыйшлося на некоторы час прыпыніць. І, на шчасце, прычынай перапынку стала не надвор’е ці сапсаваная тэхніка. Заглушыць рухавікі прымусіла прыемная нагода. Павіншаваць працаўнікоў з намалочанай  і перавезенай тысячай тон збожжа завіталі старшыня райвыканкама Сяргей Міхалюта, в.а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Гарцуева і галоўны аграном таварыства Валянціна Чупрыкава.

Падзякамі за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства і высокія паказчыкі падчас уборкі зерневых культур 2020 года былі адзначаны камбайнеры Анатоль КАСЦЮЧЭНКА і Дзмітрый СОМАЎ, вадзіцель Уладзімір ГАРБЯНКОЎ. Таксама верныя “жалезныя коні” хлебаробаў будуць упрыгожаны вымпеламі і ганаровым надпісам “Лідар працоўнага спаборніцтва”, а самі працаўнікі заахвочаны грашовымі прэміямі.

Уручаючы лепшым працаўнікам прадпрыемства ўзнагароды, Сяргей Міхалюта падзякаваў герояў жніва за шчырую нястомную працу, адказнасць і самаадданасць на жніве-2020. Пажаданні і надалей дэманстраваць выдатныя вынікі і вывесці ААТ “Ляснянскі Агра” у лідары сельскагаспадарчай галіны таксама гучалі ў той дзень ад кіраўніка раёна.

Тэкст і фота

Аксаны НЯМЦОВАЙ.

Последние новости

Новости района

«Мы просто делали свою работу…»

26 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Славгороде почтили память жертв чернобыльской аварии

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

«Библионочь – 2026» в Славгороде: сквозь призму веков и судеб

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Минтруда: в Беларуси скорректировали перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Большая командировка Александра Лукашенко продолжается в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

О роли автономного пожарного извещателя в предупреждении пожаров

25 апреля 2026
Читать новость