«Уважаемый Владимир Владимирович! Дорогие ветераны, соотечественники и друзья! Война – это всегда кровь, ужас и смерть. В этой нечеловеческой, жестокой реальности бывают рубежи, противостояние на которых оплачено неимоверной ценой. Ржев – именно такое место, потому что за ним была столица нашей Родины и вся наша великая страна. Здесь горела земля, плавился камень и крошилась броня, но не сдавался советский солдат: шёл в рукопашную в жёсткой схватке с врагом, когда заканчивались патроны, истекал кровью на снегу в лютый мороз, умирал, но стоял насмерть. Сегодня мы открываем памятник воинам, среди которых были представители всех народов Советского Союза. Мы отдаём им свой сыновний долг, долг святой памяти. Хочу выразить, присоединившись к Президенту России, свою благодарность создателям этого грандиозного памятника. Я также благодарен руководству России, Постоянному комитету Союзного государства, также признателен Правительству Тверской области, Российскому военно‑историческому обществу, творческому коллективу, всем гражданам, которые приняли посильное участие в строительстве этого памятника. С глубочайшей признательностью мы склоняем голову перед мужеством и стойкостью всех, кто отдал жизнь за свободу нынешних и будущих поколений. Убеждён, что мемориал Советскому солдату подо Ржевом всегда будет символом нерушимой дружбы между Россией и Беларусью, местом всеобщей гордости и преклонения перед подвигом наших дедов и прадедов. Мы не позволим умалить значение Великой Победы, исказить правду о событиях того времени и реабилитировать нацизм, иначе трагедия может повториться. Беларусь, Россия, заплатившие миллионами жизней своих граждан за мир на земле, абсолютно едины в этом стремлении».

З такімі словамі звярнуўся беларускі лідар падчас адкрыцця мемарыяла Савецкаму салдату 30 чэрвеня бягучага года. Прозвішчы 62 тысяч салдатаў, якія загінулі ў баях пад Ржэвам, увекавечаны тут. Сярод іх ёсць імя і нашага земляка. Але аб гэтым мы даведаліся падчас візіту да нас у рэдакцыю Таццяны Гурынай. Гэтага няўрымслівага чалавека ведаюць у раёне як настаўніцу з багатым вопытам: яна і сыры смачныя гатуе, і ў грамадскім жыцці нашага раёна прымае актыўны ўдзел. Адным словам – патрыётка. Дык вось, яе гісторыя, на наш погляд, заслугоўвае ўвагі.

“Для нашай сям’і вайна таксама стала трагедыяй. Брат маёй маці і брат бацькі не вярнуліся з фронту. Жонка другога з іх, знаходзячыся ў эвакуацыі на Волзе, атрымала пахаванку, у якой паведамлялася, што яе муж, мой дзядуля, загінуў у 1942 годзе. А ніякай інфармацыі пра абставіны і месца яго пахавання атрымана не было. На брата маці ваенкамат даў даведку аб тым, што ён прапаў без вестак. Мой тата, калі вярнуўся з вайны, спрабаваў знайсці хоць якую інфармацыю. Але ў тыя часы яму гэтага зрабіць не ўдалося і ён так са сваёй марай і пайшоў з жыцця. Аднак жаданне даведацца, дзе пахаваны мой дзядзька па бацькавай лініі, не знікла ў мяне. Яшчэ ў дзевяностыя гады, калі працавалі архівы, мне прыйшоў адказ, што Іван Якаўлевіч Самусенка гераічна загінуў пад Ржэвам 7 лютага 1942 года. Удакладнялася і месца, дзе ён пахаваны. Ягоны ўнук, які пражываў у той момант у Разані, таксама вёў пошукі магілы свайго дзеда. І амаль адначасова такі адказ з архіву атрымаў і ён. Карыстаючыся магчымасцю (ён быў у тых месцах у камандзіроўцы), звярнуўся ў мясцовы ваенкамат. Там яго пачулі і адвезлі на месца пахавання дзеда. Паведаміў пра гэта свайму бацьку ў Мінск. А ён ужо з маім братам Іванам Аляксеевічам, які ўжо пайшоў з жыцця, вырашаюць таксама наведаць месца пахавання бацькі. І сваю задумку мужчыны ажыццявілі. Да таго ж, работнікі архіву прыслалі нам цэлы пакет дакументаў, у якіх апісваліся абставіны смерці майго дзядулі, аўтабіяграфія, паслужны спіс і гэтак далей. Нам вядома, што Іван Якаўлевіч загінуў, калі вёў салдат у атаку. Узнагароды таксама сведчаць, што нам не сорамна за нашага сваяка. І падчас адкрыцця нашым кіраўніком краіны Аляксандрам Лукашэнкам разам з калегай з Расіі Уладзімірам Пуціным мемарыяла ў Ржэве мы ў думках прысутнічалі там. Там, дзе мой дзядзька, брат бацькі, зараз знайшоў супакой. І для нас важна, што мы можам прыехаць і пакланіцца яму і ўсім, хто здабыў нам Вялікую Перамогу.

Надзеі даведацца пра лёс майго другога дзядзькі я не пакідаю. Зараз у інтэрнэце з’яўляецца маса новых інфармацыйных рэсурсаў, адкрываюцца архівы для людзей. Мабыць і нам удасца даведацца пра яго. Будзем верыць і спадзявацца”.

Мы ўдзячныя Таццяне Аляксееўне за сваю гісторыю.

Перакананы, што такіх лёсасцвярджальных споведаў у нашых чытачоў нямала. Мы вельмі будзем чакаць кожнага з іх з тым, каб у гэты юбілейны для краіны год ніхто не згубіў надзеі, верыў, што імёны іх бацькі, дзядулі будуць знойдзены, і краіна яшчэ раз пачуе яго – імя героя той страшнай вайны.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Поделиться