ПРАГРАМА ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА Ў БЯЛЫНІЧАХ

Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт, Нацыянальная акадэмія навук, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі» прадстаўляюць праграму свята.

2 – 6 верасня

XXVIІ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя

«Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга

г. Мінск, Свята-Духаў кафедральны сабор — Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета (Баранавіцкі раён) — г. Асіповічы — г.п. Краснаполле — г. Касцюковічы — г.п. Хоцімск — г. Клімавічы — г. Бялынічы Магілёўскай вобласці, сталіца ХХVIІ Дня беларускага пісьменства.

5 ВЕРАСНЯ

11.00-13.00 — Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго: слова — стваральнае і разбуральнае» (Бялыніцкі раённы цэнтр культуры, вул. Савецкая, 20).

11.00-20.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: «Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь», «Друкарскі двор», «Слова пісьменніка»;

святочны гандаль кнігамі;

святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі;

выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі.

(Плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама).

16.00 — «Роднае слова — светлае слова». Імпрэза ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». (Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў, вул. Савецкая, 31).

 

6 ВЕРАСНЯ

8.00-20.00 — духоўна-асветніцкі праект «Дакрануцца да духоўнасці».

Выстаўка-продаж кніг, царкоўных рэчаў, мёду, царкоўнага печыва, сувеніраў.

Выстаўка нацыянальных літаратур нацыянальна-культурных аб’яднанняў (Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур).

Літаратурна-тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка тэматычных экспазіцый бібліятэк Магілёўскай вобласці (Плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці).

Творчая прэзентацыя міжнароднага фестывалю «Магутны Божа»:

– канцэрты духоўной музыкі з удзелам аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча, Магілёўскай гарадской капэлы, акадэмічных хароў устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці;

– чытанне паэзіі аднаго з першых літаратараў Бялыніцкага краю іераманаха Васілія (Жудро) (канцэртная пляцоўка на плошчы каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці).

8.30 —  Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме Бялыніцкай іконы Божай Маці, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан.

Хрэсны ход удзельнікаў рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга.

Духоўна-асветніцкая сустрэча з жыхарамі г. Бялынічы ўдзельнікаў экспедыцыі (Храм Бялыніцкай іконы Божай Маці).

9.00-11.30 — Навукова-практычная канферэнцыя «Бялыніцкія чытанні» (Бялыніцкі раённы цэнтр культуры, вул. Савецкая, 20).

9.00-20.00 — Алея «Падарожных» сталіц Дня беларускага пісьменства. Мастацкая выстаўка-вернісаж выяўленчага і паэтычнага мастацтва, пляцоўка перфомансу «Жывыя партрэты», выступленні салістаў-інструменталістаў (сквер і пляцоўка перад Бялыніцкім музеем, вул. Савецкая).

9.00-20.00 — «Край белых начэй» — інтэрактыўная пляцоўка-інсталяцыя прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў «Сем цудаў Бялыніцкай зямлі», краязнаўчы модуль «Адкрый свае Бялынічы» кніг аўтараў Бялыніцкага раёна. Выступленні творчых калектываў і выканаўцаў, тэматычная выстаўка-продаж гандлёвых аб’ектаў Бялыніцкага раёна.

Паказ-дэфіле беларускіх калекцый «Беларускія спадарыні».

Тэматычная экспазіцыя РУП «Белпошта».

Тэматычная экспазіцыя ААТ «Магілёўсаюздрук».

Тэматычная экспазіцыя РУП «Белтэлекам»

9.00-20.00 — тэматычная шматфарматная пляцоўка народнай творчасці «Свята з Бялынам»:

– выставачныя, гандлёвыя экспазіцыі і майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Магілёўшчыны, работы членаў Беларускага саюза мастакоў;

– выставачная экспазіцыя па выніках абласнога конкурсу «Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах»: конкурс на лепшую тэматычную пляцоўку «Вянок беларускіх казак»; рэгіянальны конкурс аб’ёмнай скульптуры «Залаты птах»; анлайн конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Залатая яблынька»;

– тэатралізаваныя інтэрактыўныя экспазіцыі «Аксамітнае слова народнае». (Па перыметру пляцоўкі каля будынка Бялыніцкага райвыканкама, вул. Савецкая, 29).

9.00-20.00 — тэатралізавана-музычны праект з удзелам пераможцаў творчага конкурсу выканаўцаў аўтарскай песні «Я часцінка Радзімы сваёй», членаў Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі; цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адкрытага конкурсу журналістаў і блогераў «#Дзень Беларускага Пiсьменства-2020»; канцэртныя выступленні пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога конкурсу «Беларуская пісьменнасць у традыцыях, песнях і вырабах»; дэманстрацыя тэматычных праграм «Аксамітнае слова народнае» ўстаноў культуры Магілёўшчыны; канцэртныя выступленні найлепшых аматарскіх калектываў Магілёўшчыны (канцэртная пляцоўка каля крамы «Камелія» на вуліцы Савецкая).

9.00-20.00 –тэматычная пляцоўка «Лёс зямлi маёй праз слова»: тэматычныя экспазіцыi гарадоў i раёнаў вобласцi, прысвечаныя гiсторыi Магілёўскай вобласці праз розныя пісьмовыя крыніцы i рэгiянальныя сродкi масавай iнфармацыi, а таксама гісторыі летапісання і друкаванага слова на тэрыторыі Магілёўшчыны.

9.00-20.00 — выставачная экспазіцыя «Сугучча майстэрства і слова» ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці; літаратурна-экалагічны праект тэматычных кампазіцый кветак, прыроднага матэрыялу «Кветкі беларускай паэзіі».

9.00-20.00 — фестываль беларускай кухні і беларускай прадукцыі «БелаЕжа», кірмаш прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці (пешаходны маршрут па вул. Савецкай ад плошчы каля будынка Бялыніцкага райвыканкама да парка «Ліпавы гай»).

9.00-20.00 — дзіцячае свята «Мой сябар — кніга» з прэзентацыяй дзіцячых кніг, гульнёвымі праграмамі, літаратурнымі конкурсамі, віктарынамі, конкурсамі малюнка на мальберце, на асфальце «Мае ілюстрацыі да любімай кнігі»;  свята ласуноў, карнавал «Любімыя героі кніжак», работа дзіцячых атракцыёнаў, кантактнага заапарка, тэматычных забаўляльных гульнёвых праграм, бліц-конкурсаў сямейнай творчасці;  выстаўка заключнага этапу конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае»;  праект «Пісьменнікі — дзецям»: творы Якуба Коласа для дзяцей (зборнік «Другое чытанне для дзяцей-беларусаў» і інш.), юбілеі выхаду твораў дзіцячых пісьменнікаў, знаёмых з Якубам Коласам (А. Барто, С. Маршак і інш.). Прэзентацыя падрыхтаванага да выпуску выдання дзіцячых твораў Якуба Коласа (Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа). (Тэрыторыя парка «Ліпавы гай»).

10.00-20.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ

Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: «Кнігі і прэса Рэспублікі Беларусь», «Друкарскі двор», «Слова пісьменніка»; святочны гандаль кнігамі; святочная пляцоўка паэтычных сустрэч і прэзентацый абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі; выстаўка-прэзентацыя выданняў членаў абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі  (плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама).

10.00 — старт квэст-гульні «Скарбы князя Гальшанскага» па творах У. Караткевіча (плошча насупраць будынка Бялыніцкага райвыканкама).

10.00-12.00 — гістарычная тэатралізаваная інтэрактыўная пляцоўка «Гісторыя Магілёўшчыны ў асобах» (плошча каля храма Бялыніцкай іконы Божай Маці).

10.00-18.00 —  выстаўка «Беларусь. Асобы», прысвечаная вядомым дзеячам беларускай гісторыі і культуры (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь).

(Бялыніцкі раённы цэнтр культуры, вул. Савецкая, 20).

10.00-18.00 — літаратурна-дакументальная выстаўка «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет…», прысвечаная 120-цігоддзю з дня нараджэння пісьменніка.

Экспазіцыя «Біблія для народа» Васіля Кораня (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры). (Медыяцэнтр «Зорка», вул. Ленінская, 55).

10.00-18.00 — выстаўка «Ты далёка, ты блізка, ты побач», прысвечаная сяброўскім, творчым стасункам Янкі Купалы і беларускіх літаратараў, перакладчыкаў твораў Я. Купалы.

Грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам» (Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы). (Медыяцэнтр «Зорка»,  вул. Ленінская, 55).

10.00-18.00 — выстаўка, прысвечаная 90-годдзю Уладзiмiра Караткевiча (медыяцэнтр «Зорка», вул. Ленінская, 55).

10.00-18.00 — фотавыстаўка Беларускага тэлеграфнага агенцтва «Традыцыi суверэннай Беларусi» (Бялыніцкі раённы цэнтр культуры, вул. Савецкая, 20).

10.00-18.00 — прэзентацыя творчых праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь: прэзентацыя краязнаўчых рэсурсаў «Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына»; выстаўка «Духоўныя скарбы зямлі беларускай», прысвечаная заключнаму этапу Года малой радзімы; экспазіцыя Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры» (Бялыніцкі раённы цэнтр культуры, вул. Савецкая, 20).

10.00-19.00 — спартыўнае свята, адкрытыя спаборніцтвы па розных відах спорту (стадыён парка «Ліпавы гай»).

10.00-20.00 — гала-канцэрт рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л. Лорчанкі.

Грамадзянска-патрыятычны праект «Мы — нашчадкі Перамогі» — выступленне ансамбля пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь, Роты Ганаровай варты, паказальныя выступленні службы кінолагаў.

Цырымонія ўзнагароджання заключнага этапа конкурсу творчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае».

Свята моладзі і юных беларусаў «Ветразі натхнення»: творчы праект «Спяваем разам на роднай мове»; літаратурна-музычныя кампазіцыі на аснове твораў пісьменнікаў і паэтаў Беларусі пра Вялікую Айчынную вайну творчых калектываў устаноў дадатковай адукацыі і ўстаноў прафесійнай адукацыі Магілёўскай вобласці (канцэртная пляцоўка парка «Ліпавы гай», вул. Савецкая).

10.30 — адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкай іконе Божай Маці (ікона Багародзіцы, якая шануецца праваслаўнымі, католікамі і ўніятамі ўсходняй часткі Беларусі)

11.00 — урачыстае адкрыццё Бялыніцкага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

12.00-14.00УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXVІІ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА:

Афіцыйная цырымонія адкрыцця свята.

Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. (Галоўная сцэна, вул. Савецкая).

14.15 — цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXVІІ Дню беларускага пісьменства (вул. Савецкая, 13 А).

14.00-16.00 — музычна-тэатралізаваная дзея «Старонцы роднай пакланюся».

Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана» (Міністэрства інфармацыі, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»).(Галоўная сцэна, вул. Савецкая).

14.30-18.00 — творчы праект — прома-кінаакцыя «Кіно маёй краіны» з дэманстрацыяй мастацкіх фільмаў, мультфільмаў на беларускай мове: паказ анімацыйных фільмаў, прысвечаных беларускім дзеячам культуры (Ф. Скарыне, М. Багдановічу і інш.);

монаспектакль заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Мікалая Сцешыца «Сiняя-сiняя», прысвечаны 90-годдзю У. Караткевіча (медыяцэнтр «Зорка», вул. Ленінская, 55).

15.30 — ускладанне кветак да Вечнага агню на «Алеі герояў».

15.40 — закладка алеі гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства (тэрыторыя парка «Ліпавы гай»).

15.50 — адкрыццё гала-канцэрта рэгіянальнага конкурсу выканаўцаў маладзёжнай і патрыятычнай песні, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза Л. Лорчанкi (канцэртная пляцоўка парка «Ліпавы гай», вул. Савецкая).

19.00-21.00 — закрыццё XXVІІ Дня беларускага пісьменства. Феерверк. Салют (галоўная сцэна, вул. Савецкая).

Поделиться