У мінулы чацвер  кінатэатр “Радзіма” сабраў у сваёй зале працоўны калектыў цэнтра фінансава-гаспадарчых паслуг для сустрэчы з удзельнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з кіраўніком раёна Сяргеем Міхалютай. Адзіны дзень інфармавання праходзіў у раёне і ўзняў шэраг тэм, якія вылучаюцца сваёй злобадзённасцю.

Так, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Купрыянцева давяла да аўдыторыі такую інфармацыю: бягучы год стаў  юбілейным  для  камсамолу. 100 гадоў таму ўзнікла гэтая моладзевая арганізацыя і сабрала ў свой актыў мільёны актыўных людзей па ўсяму былому Савецкаму Саюзу. Галіна Васільеўна зрабіла экскурс у гісторыю і нагадала якім быў шлях камсамолу, аб гераізме ягоных членаў у часы Вялікай Айчыннай і ў пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі. Ішла размова і пра фундаментальныя будаўніцтвы, якія зроблены былі таксама рукамі камсамольцаў.

У той жа час аратар распавяла і пра правапрыемную моладзевую арганізацыю БРСМ, якая ўзяла ад камсамола ўсё лепшае і надалей рабіць усё, каб моладзь мела шанс раскрывацца, развівацца і з надзеяй глядзець у будучае.

Спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Дзмітрый Красёў у сваёй прамове ўзняў тэму аховы працы. Ён на канкрэтных прыкладах абласных, раённых статыстычных дадзеных агучыў выпадкі, калі ахвярамі, ў тым ліку і на працоўных месцах, станавіліся работнікі. На жаль, алкаголь пакуль моцна трымае некаторых нават на працоўных месцах. Што нярэдка выліваецца ў лятальны вынік.

Дзмітрый Пятровіч звярнуўся да аўдыторыі з просьбай быць уважлівымі, помніць, што жыццё і здароўе – тое галоўнае, што мае чалавек. І будзе яно доўгім і шчаслівым ці не залежыць карэнным чынам ад кожнага з нас.

Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Бабічаў выходзіў да аўдыторыі і вёў размову таксама пра чалавечае жыццё, здароўе. У прыватнасці аб тым, як іх захаваць у пажары, у лесе, на вадзе. Галоўны пажарны-выратавальнік засяродзіў увагу на неабходнасці падыходзіць да пытання бяспекі сваёй з самадысцыплінай. “Мы сутыкаемся з выпадкамі, калі грамадзяне ледзь не з жартам ставяцца да гэтага пытання: выклікаюць выратавальнікаў, заяўляючы, што заблукалі ў лесе. А потым весела бавяць час, не праінфарміраваўшы нас, што яны знайшліся,” – выказаўся Андрэй Паўлавіч. На гэты конт, падкрэсліў аратар, у заканадаўстве прадугледжаны шляхі па ўскладанню пакарання за такія выпадкі.

У хуткім часе надыйдуць халады. Аб гэтым таксама вёў размову аратар і адзначыў, што недапушчальным з’яўляецца перакал печкі ці грубкі. “Лепей тапіць іх два-тры разы на дзень, але не перакаляць,” – падкрэсліў Андрэй Бабічаў.

Пракурор раёна назваў іржой, якая з’ядае дзяржаву, карупцыю. І праявы гэтай дэструктыўнай з’явы маюцца на тэрыторыіі Магілеўскай вобласці. Аляксей Пухоўскі таксама на канкрэтных прыкладах прадэманстраваў, як людзі з-за капеечнай сіюхвіліннай выгады атрымліваюць многатысячныя штрафы. А нярэдка і ўвогуле атрымліваюць рэальныя тэрміны арышту.

У аўдыторыі была магчымасць задаць свае пытанні кіраўніку раёна, членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.

Фота аўтара.

Поделиться