«Мой край завецца Беларуссю»

Блакіт нябёс,
І белы бусел,
I кветкі ў полі як абрус…
Мой край завецца Беларуссю,
А сам я — хлопчык-беларус.

                                   С. Сокалаў-Воюш

 

Пройдзе час, і сённяшнія нашы выхаванцы будуць вызначаць будучыню нашай краіны. І вельмі важна ўжо зараз звярнуць увагу на выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця патрыятызму, высокай грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнага гонару за прыналежнасць да сваёй дзяржавы, да гісторыі і культуры беларускага народа. Мінавіта з гэтай мэтай у яслях-садзе №1 праведзена  выстава сумеснай творчай працы бацькоў і выхаванцаў на тэму «Мой край завецца Беларуссю».

Дамініравала на выставе тэматыка дзяржаўнай сімволікі, насычанай духоўнай і матэрыяльнай культуры, багацця жывёльнага і расліннага свету, асаблівасцяў геаграфічнага становішча, гераічных старонак гісторыі.  Працы атрымаліся прыгожымі, акуратнымі і вельмі яркімі! У іх адлюстраваны  пачуццё гонару і павагі за родную краіну, святочны і радасны настрой.

Словы падзякі заслугоўваюць усе ўдзельнікі выставы за цікавыя і арыгінальныя працы, багатыя творчымі знаходкамі і ідэямі.

 

Марыя КІСЯЛЁВА, намеснік загадчыка

па асноўнай дзейнасці

 

Поделиться