Калядныя забавы захапілі ў святочны карагод

Калядныя забавы захапілі ў святочны карагод

Дакрануцца да беларускіх калядных традыцый слаўгарадчане і госці раёна мелі магчымасць падчас святочнага гуляння “Коляда-колядица, красная девица”. Ладзілася яно напярэдадні Раства Хрыстова на гарадской плошчы працаўнікамі культурнай нівы Слаўгарадчыны.

Дзятва і дарослыя з захапленнем сустракалі герояў тэатралізавана-абрадавага паказу: Гаспадара і Гаспадыню, калядоўшчыкаў, Казу  і іншых. Калядныя песні і гульні запалілі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства на пазітыўны настрой, і гледачы таксама прымалі актыўны ўдзел у святочных забавах. Акрамя мясцовых самадзейных артыстаў свае таленавітыя выступленні прапанавалі слаўгарадчанам і ўдзельнікі народнага ансамбля “Надзея” з Чэрыкава.

Між іншым, трэба адзначыць, што ў той вечар на плошчы была арганізавана выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сувенірнай прадукцыі.

 

Тэкст і фота Ксеніі ЛЕАНІДАВАЙ.

Последние новости

Новости района

В Славгороде почтили память жертв чернобыльской аварии

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

«Библионочь – 2026» в Славгороде: сквозь призму веков и судеб

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Минтруда: в Беларуси скорректировали перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Большая командировка Александра Лукашенко продолжается в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

О роли автономного пожарного извещателя в предупреждении пожаров

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

40 ЛЕТ СПУСТЯ: как работают меры государственной поддержки

25 апреля 2026
Читать новость