Новости Беларуси. Фашизм для Беларуси – чуждая идеология. Не усвоенные молодым поколением уроки истории сегодня выливаются в общество попытками переписать и оправдать страшные события 75-летней давности, сообщили в программе Новости «24 часа» на СТВ.

http://www.ctv.by/igor-marzalyuk-mozhno-uslyshat-chto-mirnyh-zhiteley-ne-ubivali-pod-belo-krasno-belym-flagom-konechno

Современные последователи националистических идей свои планы особо и не скрывают: выступают под знаменами, которые хорошо знакомы по кадрам исторической хроники.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі:   
Адразу пасля акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі сюды, у сталіцу, у Мінск, пераяжджае «нацыянальны актыў», эліта беларускіх нацыяналістаў-калабарантаў.

Вянцом іх мары была нацысцкая Беларусь пад іх кіраўніцтвам. Натуральна, пад пратэктаратам Германіі, пад правадырствам Адольфа Гітлера. Іх дзейнасць маркіравала сімволіка, выявы якой з’явіліся на іх перыядычных выданнях, бланках, аўсвайсах (пасведчаннях) БНС.

З 27 ліпеня 1942 года Вільгельмам Кубэ былі афіцыйна зацверджаны нацыянальнымі сімваламі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Беларускія нацыяналісты спавядалі этнічны нацыяналізм, максімальна набліжаны да нацызма. Іх мара – этнічна аднародная беларускамоўная Беларусь. Без палякаў, рускіх, яўрэяў, цыганоў. Дэпартацыя і фізічнае вынішчэнне іншых народаў, а таксама вынішчэнне сваіх супляменнікаў, якія пайшлі ў партызаны, мелі неправільныя погляды. Такімі былі іх метады па дасягненню сваёй мары, сваёй мэты.

Можна пачуць, што пад бел-чырвона-белым сцягам не забівалі, не вынішчалі мірнае насельніцтва. Маўляў, і сімволіку гэтую амаль таемна выкарыстоўвалі. Вядома, гэта хлусня.

Поделиться