Анастасія ЛЯХОЎСКАЯ, студэнтка Віцебскага філіяла ўстановы адукацыі ФПБ «Міжнародны ўніверсітэт МІТСО», член маладзёжнага парламента пры Савеце Рэспублікі:

— Мне ўсяго 20 гадоў, браць удзел у такой падзеі буду ўпершыню. Хацелася б даведацца, якія мэты пастаўлены на наступныя пяць гадоў у краіне, а таксама падвесці вынікі мінулай пяцігодкі. Усебеларускі народны сход — гэта дыялог, таму ўсе выказаныя меркаванні павінны быць пачутыя. Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і толькі ад нас залежыць яе будучыня. Мы заўсёды павінны пра гэта памятаць. Усебеларускі народны сход дазваляе кожнаму ахвотнаму больш шырока рэалізоўваць права ўдзелу ў справах дзяржавы. Многае залежыць ад таго, чаго хоча і што прапануе моладзь. Прыемна, што яна змяняе Айчыну ўжо цяпер, увасабляючы самыя неверагодныя ідэі і тым самым развіваючы сваю краіну.

Поделиться