ДЭЛЕГАТ УНС З ПУХАВІЦКАГА РАЁНА ЮРЫЙ КРЫВАШЭЙ: «САМАЕ ГАЛОЎНАЕ ДЛЯ КОЖНАГА — СПАКОЙ У РОДНАЙ БЕЛАРУСІ»

ДЭЛЕГАТ УНС З ПУХАВІЦКАГА РАЁНА ЮРЫЙ КРЫВАШЭЙ: «САМАЕ ГАЛОЎНАЕ ДЛЯ КОЖНАГА — СПАКОЙ У РОДНАЙ БЕЛАРУСІ»

Юрый КРЫВАШЭЙ, кіраўнік народнага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці:

— На Усебеларускі народны сход іду з прапановай захавання, адраджэння і папулярызацыі аўтэнтычнага фальклору ў Беларусі. Лічу, што гэтай тэме вельмі важна аддаць асаблівую ўвагу, бо кожная краіна мае сваю фальклорную спадчыну: у адных яна захоўваецца, перадаецца з пакалення ў пакаленне, а ў іншых паступова забываецца і сыходзіць у нябыт. На жаль, сёння аўтэнтычны фальклор у нас перастае быць шырока распаўсюджанай культурнай з’явай, але на працягу многіх стагоддзяў з ім жыў, працаваў і адпачываў народ. Вельмі мала засталося тых майстроў, якія сваімі рукамі вырабляюць беларускія народныя інструменты: дыятанічныя цымбалы, ліры, дуды, жалейкі, дудкі. Аднак жа ў нас ёсць тыя, хто транслюе аўтэнтычную музыку, хто мог бы перадаваць маладым пакаленням беларусаў рэгіянальныя асаблівасці ігры на народных інструментах, дэманстраваць лакальную спецыфіку выканання старадаўніх песень і былін той ці іншай мясцовасці. Менавіта аўтэнтычны фальклор становіцца тым сродкам, які дае магчымасць падкрэсліць самабытнасць і ўнікальнасць нацыянальных традыцый.

Як вядома, Усебеларускі народны сход падводзіць вынікі папярэдніх пяці гадоў і ставіць задачы на наступную пяцігодку. І на сённяшні дзень адной з галоўных задач Усебеларускага народнага сходу павінна стаць выпрацоўка эфектыўных механізмаў па рашэнні першачарговых праблем, актуальных для любога грамадзяніна краіны. Самае галоўнае для практычна кожнага з нас — гэта спакой у роднай Беларусі, развіццё розных кірункаў дзейнасці, у тым ліку і далучэнне новых пакаленняў беларусаў да арыгінальнай музычнай спадчыны, узоры якой будуць транслявацца на розных фестывалях і канцэртах. Цесная сувязь з гістарычным мінулым роднай зямлі, са спецыфікай музычнай спадчыны сваёй малой радзімы, безумоўна, паспрыяе актывізацыі працэсу культурнай і нацыянальнай ідэнтыфікацыі беларусаў.

«Звязда». Дар’я ШЛАПАКОВА. Фота з асабістага архіва герояў

Последние новости

Новости района

В Славгороде почтили память жертв чернобыльской аварии

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

«Библионочь – 2026» в Славгороде: сквозь призму веков и судеб

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Минтруда: в Беларуси скорректировали перечень запрещенных для подростков работ

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Большая командировка Александра Лукашенко продолжается в Петриковском районе

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

О роли автономного пожарного извещателя в предупреждении пожаров

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

40 ЛЕТ СПУСТЯ: как работают меры государственной поддержки

25 апреля 2026
Читать новость