СПАБОРНІЧАЛІ АПАНТАНЫЯ РЫБАЛКАЙ

СПАБОРНІЧАЛІ АПАНТАНЫЯ РЫБАЛКАЙ

Не ведаю, чым аргументавалі арганізатары раённага рыбалоўнага батла час яго правядзення, але той факт, што ён праходзіў бадай напярэдадні самага прыгожага і безумоўна чаканага свята – Дня жанчын, мяркую, адыграў сваю ролю таксама.

І нашы мужчыны ў чарговы раз мелі магчымасць праявіць сябе і пераканаць супрацьлеглы пол, што здабытчыкі мы сапраўдныя. А рыбныя прысмакі на святочным стале будуць абавязкова.

Цэнтр фізкультурна-масавай і спартыўнай работы аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама сёлета прапанаваў прыняць удзел у першынстве ўсім арганізацыям і прадпрыемствам раёна. Прычым, можна было ўдзельнічаць як камандай, так і ў асабістым заліку.

На заклік адгукнуліся немала аматараў падлёднай рыбалкі. Магчыма і таму, што лозунгам мерапрыемства заяўлялася: “Я выбіраю спорт, як альтэрнатыву згубным звычкам”. А гэта красамоўна ўскладала на арганізатараў батла высокую дысцыпліну, якасць і ўважлівасць за ходам барацьбы.

Адметным было і тое, што на лёд у той дзень выйшлі не толькі брутальныя аматары мармышкі і балансіра. Апранутыя ў цёплае, але ад таго не менш прывабныя, на льду засверліваліся і лавілі рыбу і жанчыны. І паверце чалавеку, які крыху разумее ў рыбалцы, яны рабілі гэта самааддана і даволі вынікова.

Увогуле ўзроставы разбег на першынстве быў даволі сур’ёзны. Лавілі як дзеці, так людзі пенсійнага ўзросту. Было бачна, што ў людзей ёсць дэфіцыт жывога кантакту, такіх мерапрыемстваў, якія збіраюць прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.

Лірыка лірыкай, а судзейская калегія рабіла сваю справу таксама. Кантроль за выкананнем усіх пунктаў рэгламенту мерапрыемства быў няспынным. Таму аніякіх, а тым больш канфліктных пазаштатных сітуацый заўважана ў той дзень не было.

Так, рыба не для кожнага спартсмена ішла з ахвотай. Нехта амаль на адным месцы набіраў кілаграм улова за кілаграмам, камусьці прыйшлося пабегаць па лунках у пошуках рыбацкага шчасця. Тым не менш, час няўмольна адлічваў гадзіны, і сігнал “фініш” прымусіў “сушыць” вуды.

Узважванне ўловаў сабрала ўсіх удзельнікаў судзейства, і самы напружаны працэс пачаў выяўляць лідараў і тых, каму яшчэ шмат трэба практыкавацца. Але і першыя, і другія зусім не былі канкурэнтамі ў той дзень. Яны сталі сябрамі, людзьмі, апантанымі рыбалкай, здаровым ладам жыцця. Аднак без статыстычных звестак мы чытача не пакінем: трэба ведаць у твар тых, хто ловіць рыбу лепш за ўсіх.

На трэццім месцы ў той дзень была маладая каманда “Рыбачок”, налавіла на “срэбра” каманда філіяла Слаўгарадскага прафесійнага ліцэя, а вага ўлова большай за астатніх была ў каманды УКП “Жылкамгас”.

Сярод асабістых залікаў тройка лідараў наступная: Яўген Аношка (ІІІ месца), Віктар Раманцоў (ІІ месца) і Уладзімір Студнёў (І месца).

Жаночая каманда цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – дэбютант такога кшталту спаборніцтваў – хаця і не выйшла ў топ, але прадэманстравала волю да перамогі. За што і былі дзяўчаты адзначаны суарганізатарамі ветэранскай арганізацыі і райкама “БРСМ”.

Увогуле ўсе ўдзельнікі былі заахвочаны ў той дзень. А галоўнае, яны сталі бліжэй да прыроды, адзін да аднаго. А гэтага, згадзіцеся, у апошні час вельмі не хапае.

Последние новости

Новости района

Электронная регистрация паспортов готовности потребителей и теплоисточников при подготовке к отопительному периоду.

28 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

«Вступительная кампания под контролем!

28 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Александр Лукашенко: более века история пограничной службы неразрывно связана со становлением государственности Беларуси

28 мая 2026
Читать новость
Новости Республики

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

27 мая 2026
Читать новость
Новости района

Вектор молодости: председатель райисполкома Максим Потапенко встретился с молодыми специалистами Славгородчины

27 мая 2026
Читать новость
Новости района

Территория безопасности: как уберечь детей от угроз в период летних каникул

27 мая 2026
Читать новость