Зіму выпраўлялі, усіх блінамі частавалі

Зіму выпраўлялі, усіх блінамі частавалі

Падчас абрадавага свята “Масленіца”, якое ладзілася на адкрытай пляцоўцы РЦК і НТ у мінулую суботу слаўгарадчане і госці райцэнтра мелі магчымась набыць пазітыўны настрой, падсілкавацца галоўнай стравай масленічных дзён – блінамі і паспытаць свае здольнасці ў спартыўных іспытах.

Да ўвагі наведвальнікаў мерапрыемства былі эксклюзіўныя вырабы мясцовых майстроў, устаноў культуры і адукацыі. Не прамінулі прадставіць сваю прадукцыю і слаўгарадскія рамеснікі, і іх гандлёвыя аб’екты таксама наведвалі пакупнікі.

Традыцыйна праводзіны зімы не абыходзяцца без іспытаў, дзе ўсе жадаючыя маюць магчымасць прадэманстраваць сваю маладзецкую моц. Спартыўныя ўстановы раёна арганізавалі перацягванне каната, дартс, штуршок гіры і іншыя забавы. А для самых маленькіх удзельнікаў свята працавала дзіцячая пляцоўка з гульнямі адносна іх узросту. Акцыя “Мы за задаровы лад жыцця” была прызначана, каб чарговы раз нагадаць пра плюсы жыцця без дрэнных звычак, і сваю задачу выконвала.

Падсілкавацца была добрая магчымасць ў імправізаваным кафэ на адкрытым паветры, якое ўсталявала райпа, а таксама забяспечвала пакупнікоў асартыментам страў і прысмакаў.

Сваіх прыхільнікаў знайшлі і артысты мастацкай самадзейнасці, якія, выконваючы абрадавыя песні, дэманструючы тэатралізаваныя замалёўкі, стваралі пазітыўны настрой гасцям мерапрыемства. Казачныя героі дабаўлялі каларыту ўсяму дзейству і ўцягвалі слаўгарадчан у віхур гульняў, конкурсаў, жартаўлівых спаборніцтваў. Акрамя мясцовых выступоўцаў цэнтра культуры і народнай творчасці, на імправізаванай сцэне сваім талентам адорвалі прысутных і калектывы вясковых устаноў культуры.

Последние новости

Новости района

Косолапый хозяин белорусских лесов

16 октября 2026
Читать новость
Новости района

БЕЗОПАСНОСТЬ ДЕТЕЙ И КРЕПОСТЬ СЕМЕЙНЫХ УСТОЕВ — В ПРИОРИТЕТЕ

16 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

«Белпочта» бесплатно доставит почтовые карточки в канун Дня отца

16 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

Как должен развиваться север страны? Александр Лукашенко обозначил свое видение и назвал ключевые направления

16 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

Открытый диалог в контексте глобальных вызовов. Алейник встретился с постоянным координатором ООН в Беларуси 

16 октября 2026
Читать новость
Новости Республики

Александр Лукашенко: мир в Украине будет достигнут если не в этом, то в следующем году

16 октября 2026
Читать новость