«Выпрацаваць пэўныя захады»

«Выпрацаваць пэўныя захады»

У мінулы панядзелак працоўны калектыў філіяла ліцэя сустрэўся з кіраўніцтвам раёна. Сустрэча ладзілася з тым, каб разам знайсці накірункі ў перспектывах навучальнай установы.

«Сёння час патрабуе па-новаму  арганізоўваць навучальны працэс. Быць, так бы мовіць, мабільнымі. Рынак не стаіць на месцы, а вашыя канкурэнты змагаюцца лічы за кожнага патэнцыяльнага навучэнца. Таму я бачу тыя моманты, на якіх калектыву трэба зрабіць мазгавы штурм і смела рушыць уперад», – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Міхалюта.

Дырэктар філіяла Аляксандр Аўчыннікаў выказаў удзячнасць за падтрымку калектыва і давёў, як сваё будучае бачыць апошні. А яно, прагучала ў прамове, мае канкрэтныя захады, у рэалізацыі якіх, праўда, неабходна падтрымка.

Яе Сяргей Міхалюта паабяцаў: «Але і вы павінны не чакаць з неба падарункаў. Мы дапаможам, калі будзе знойдзены карэнным чынам абдуманы план па развіццю ўстановы», – адзначыў кіраўнік раёна. – А пакуль  я лічу галоўным, над чым трэба папрацаваць, – гэта камплектацыя навучэнцамі на наступны год».

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму Наталля Голік.

Последние новости

Новости района

Прямая телефонная линия

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Личный прием граждан, их представителей, индивидуальных предпринимателей, представителей юридических лиц в Славгородском райисполкоме осуществляют следующие должностные лица:

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

🗓 Выездной личный прием граждан!

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

Сколько можно хранить лесные грибы после сбора до варки и заморозки: сроки, правила

14 сентября 2026
Читать новость