Работнікі паштовай службы Беларусі ўчора адзначылі сваё прафесійнае свята. З гэтай нагоды і на Слаўгарадчыне ладзілася ўрачыстае мерапрыемства. На ім прысутнічаў Сяргей Міхалюта, старшыня райвыканкама, ягоная намеснік Алена Шаўцова, кіраўнікі ўпраўленняў, арганізацый раёна, грамадскія аб’яднанні.

Сяргей Валер’евіч, віншуючы паштавікоў, высока ацаніў іх працу, адзначыў, якую важную ролю адыгрываюць яны ў сувязі чалавек – краіна. “Сёння вы не толькі дастаўляеце пошту, карэспандэнцыю, пенсіі. Вы асвоілі і гандаль. Тым самым вы шукаеце накірункі на развіццё службы, яе эканамічнай стабільнасці. Зычу вам удзячных кліентаў, высокіх заробкаў, надалей працаваць самааддана, з душой”, – рэзюмаваў высокі госць. Таксама калектыў атрымліваў віншаванні ад прысутных.

Асобным радком ішла размова пра ветэранаў установы. Раіса Лысянкова, лідар паштавікоў раёна, выказала словы ўдзячнасці і ім, і тым, хто сёння працуе ў гэтай галіне.

Шмат падарункаў, шчырых слоў і добрага настрою. Так у кароткай форме можна апісаць мерапрыемства, якое праводзілася ў гонар работнікаў паштовай сувязі Слаўгарадчыны.

Поделиться

От Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ

Фота Кірыла КРАСЁВА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *