На Блакітную крыніцу, дзе праходзіў рэгіянальны фестываль “Народная прыпеўка”, завіталі госці з суседняга памежнага Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, каб падзяліцца літаратурным майстэрствам і пазнаёміцца з творцамі Слаўгарадчыны. 

Гэта ўжо другая сустрэча таленавітых сяброў рагачоўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” на чале са старшынёй суполкі Міхасём Міронавым і яго калегамі па творчасці Валянцінай Несцярэнка, Васілём Зайцавым і Алай Прымаковай з аматарамі паэтычнай творчасці Слаўгарадчыны.  

Зямлячка Антаніна Цыгава прачытала вершы на грамадзянскую і патрыятычную тэму, а Людміла Марціновіч праспявала прыпеўкі, прысвечаныя Блакітнай крыніцы. 

Уразіў прафесійны спеў маладой таленавітай спявачкі Марыі Мельянцовай, якая пазнаёміла прысутных з цудоўнымі народнымі песнямі на рускай і беларускай мовах.

Раённым гісторыка-краязнаўчым музеем была арганізавана “Літаратурна-краязнаўчая завалінка”, якая знаёміла наведвальнікаў  з гісторыяй фестывальнага руху на Слаўгарадчыне і беларускім хатнім інтэр’ерам, стравамі, традыцыямі.

Госці  выказалі жаданне часцей сустракацца з аматарамі паэтычнага жанру. Дырэктар музея Святлана Мельянцова частавала гасцей і пажадала творцам поспехаў і добрага настрою.

Поделиться

От Вера СТАСЕНКА

старшы навуковы супрацоўнік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *