В 1920 году жители Пропойска обратились с телеграммой к В.И.Ленину с просьбой принять меры к бандам мародеров, орудующих в окрестностях. Данную телеграмму передали Ф.Э. Дзержинскому и в 24 часа банды были ликвидированы.

По архивным данным впервые о Пропойском (Славгородском) районном управлении милиции упоминается 17 июля 1924 года, когда во исполнение постановления 6-го Всебелорусского Чрезвычайного съезда Советов постановлением 2-й сессии ЦИК БССР шестого созыва было утверждено новое административно-хозяйственное деление БССР, в соответствии с которым образовано 10 округов, в том числе и Могилевский. Уезды были преобразованы в районы.

*   *   *

Ветераны Славгородского РОВД принимали участие и в боевых действиях в Афганистане, среди них – Виктор Михайлович Ермоленко, а также ликвидации последствий аварии на Чернобыльской АЭС, среди них – Иван Иванович Лакович, Михаил Михайлович Разумов, Виктор Александрович Клименков, Евгений Иванович Кравцов, Александр Ильич Захаренко, Анатолий Иванович Болдышевский. После увольнения они активно участвуют в деятельности районного совета ветеранов.

*   *   *

В разные годы милицию Славгородчины возглавляли: Сыромолотов В.И., Лисовский Е.К., Кохан М.М.,

Колков Е.Н., Напреенко М.Н., Асмоловский В.И., Шкидин В.С., Козлов М.И., Головин М.К., Дзюба В.А., Величко А.С., Котляров И.П., Алексеенко В.П., Кегелев В.П., Шадурский С.И., Максимов А.С., Драчёв А.Г., Поздняков А.П., Будковский Г.В., Терешков А.С., Болдышевский А.И., Захаренко А.И., Верезубов М.М., Денисевич Ю.Г.

Праз тры гады міліцыя Слаўгарадчыны адзначыць свой юбілей – 100 гадоў са дня ўтварэння. А пакуль абаронцы правапарадку прысожскага краю прымалі віншаванні з 97-ай гадавінай дзейнасці ў раёне.

У зале пасяджэнняў райаддзела ўнутраных спраў ягоны асабісты састаў сабраўся, каб прыняць віншаванні ад паважаных гасцей мерапрыемства. Сярод якіх былі кіраўнік раёна Сяргей Міхалюта, старшыня райсавета дэпутатаў Святлана Язерская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Дзенісенка, лідар прафкама дзяржаўных і іншых устаноў Ірына Марціновіч, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Гарадзецкая, начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Андрэй Чачора.

Начальнік РАУС Віктар Тамковіч вітаў свой калектыў, гасцей свята. Ён зрабіў невялікі экскурс у гісторыю аддзела, узгадаў праз якія этапы міліцыі, у тым ліку і раённай, прыйшлося прайсці. «І кожны дзень выконваючы свае абавязкі мы імкнуліся і будзем рабіць гэта надалей, рабіць усё, каб нашы людзі адчувалі сябе ў бяспецы, маглі з надзеяй глядзець у заўтра і быць упэўненымі, што ніхто не пазбавіць іх маёмасці, не зробіць ахвярай злачынства. У гэтым мы знайшлі адзіную мову з кіраўніцтвам раёна, ідзём на адным вектары з раённымі службамі, суб’ектамі прафілактыкі. А красамоўным доказам таго, што робім сваю работу самааддана, з’яўляецца самае, на мой пункт гледжання, галоўнае – давер грамадзяніна. Яго дарэчы аніякім чынам не атрымаеш на пустым месцы», – рэзюмаваў Віктар Іванавіч.

Пацвердзіў словы начальніка раённай міліцыі і старшыня райвыканкама. Сяргей Міхалюта высока ацаніў узровень, аператыўнасць і якасць работы раённай міліцыі: «Той факт, што на нашых вуліцах бяспечна, наладжаная дысцыпліна на дарозе, у месцах масавага знаходжання людзей, гаворыць пра зладжаную і выніковую работу афіцэраў, сяржантаў і іншых работнікаў вашага калектыва. Перакананы, што вы і надалей будзеце стаяць на абароне нашага спакою і бяспекі», – падкрэсліў выступоўца. Ён уручыў Удзячнасці райвыканкама Сяргею Капусціну і Дзмітрыю Лазовікаву.

Святлана Язерская таксама выказала ўдзячнасць усім супрацоўнікам райаддзела і павіншавала з днём нараджэння. Да таго ж ад райсавета дэпутатаў уручыла ўзнагароды афіцэрам Міхаілу Ткачу і Артуру Ляўковічу.

Сяргей Юрчанка атрымаў з рук начальніка райаддзела нагрудны знак «За самаадданую службу». Шэрагу супрацоўнікаў былі прысвоеныя чарговыя званні.

Андрэй Чачора, Святлана Дзенісенка, Ірына Марціновіч і Вікторыя Гарадзецкая таксама ўручылі членам калектыву райаддзела ўзнагароды.

Прымалі ўдзел у мерапрыемстве і былыя супрацоўнікі. Старшыня ветэранскай арганізацыі РАУС Іван Лаковіч павіншаваў калег і пажадаў кожнаму ў зале вытрымкі, самаадданасці ў рабоце і заставацца вернымі прысязе.

Аляксандр Захарэнка, былы начальнік райаддзела, таксама павіншаваў калег і выказаў упэўненасць, што міліцыя была і застаецца гарантам бяспекі ў раёне.

Падводзячы вынікі, Віктар Тамковіч прапанаваў прыняць, так бы мовіць, «праграму мінімум», гэта сустрэцца на  100-годдзе ўсім у добрым здароўі і абавязкова ў поўным складзе.

Віншуем нашых міліцыянераў, тых, хто дапамагае ім у рабоце.

Поделиться

От Уладзімір РЫЖАНКОЎ

Фота аўтара і з архіва РАУС.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *