Мэтанакіраванасць,падмацаваная працавітасцю

Мэтанакіраванасць,падмацаваная працавітасцю

Арцём ЦІХАНАЎ у прафесіі “пажарны-выратавальнік” чалавек ужо не новы: паўтара года ён з’яўляецца членам калектыва райаддзела па надзвычайных сітуацыях. І па ягоных словах, не памыліўся, што абраў гэты шлях свайго развіцця. Хаця мог пайсці і іншым. Бо ўжо мае прафесію, якую атрымаў пасля вучобы ў архітэктурным каледжы ў Магілеве. Да таго ж адзін год ён адпрацаваў у ПМК-274. А пасля была служба ў арміі, якая таксама стала яркім успамінам. Справа ў тым, што служыў Арцём у роце ганаровага караула. Той, хто хоць крышачку блізкі да гэтай тэмы, разумее, наколькі гэта адказная служба. Бо юнаку прыходзілася прымаць удзел у парадах на ўзроўні рэспублікі. “У 2019 годзе мы ўдзельнічалі ў парадзе 3 ліпеня. Гэта было вельмі адказна. Страявая падрыхтоўка ў нас была на асобым кантролі. Хваляванне, разумеецца, было. Але мы вытрымалі: усё дзейства прайшло на высокім узроўні”, – узгадвае Арцём зараз.

Пасля дэмабілізацыі малады хлопец вырашыў паспрабаваць сябе ў пажарнай службе. Дзе ўжо больш за паўтара года працуе. І робіць гэта, па словах кіраўніцтва райаддзела, вельмі і вельмі паспяхова. “Арцём не з тых, хто будзе марна бавіць час, седзячы ў “гаджэце”. Ён адказны, надзейны работнік. Ён з тых, хто канкрэтна мае мэту ў жыцці і паступова ідзе да яе”, –падкрэсліваюць у адміністрацыі райаддзела.

Што ж, няхай і гэтаму маладому барацьбіту з агнём і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі шчасціць па жыцці, а ў гэтай высакароднай професіі, якую ён абраў, дасягае высокіх вынікаў. Пакуль што Арцём мае ўсё для гэтага патрэбнае. Са святам і цябе, наш малады пажарны-выратавальнік!

Последние новости

Новости района

ШЭПТ ЗНІКЛЫХ ВЁСАК: пра што маўчаць старыя дарогі

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Ответственность в каждой строчке

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Счастье — в детских голосах и родной земле

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

27 апреля состоится прямая телефонная линия

25 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Выездной личный прием граждан 27 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Новости Республики

Жители Земли увидят до 40 «падающих звезд» в час: пик метеорного потока Аквариды придется в ночь на 6 мая

25 апреля 2026
Читать новость