Няма жудасней слова, чым вайна. Яна ўносіць з сабой мільёны жыццяў людзей.

861 дзень гарэла прапойская зямля ад смертаноснай варожай зброі. 861 дзень пакутвалі жыхары Прапойшчыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Колькі гора прынесла вайна… Горад быў амаль спалены дашчэнту. Гітлераўцы расстралялі, павесілі і загналі на катаргу ў Нямеччыну дзве тысячы жыхароў. Але ў баях за вызваленне нашага раёна савецкія воіны праявілі масавы гераізм.

Дзень 25 лістапада 1943 года, калі над Прапойскам, цяперашнім Слаўгарадам, быў узняты чырвоны сцяг Перамогі, гэты даўгачаканы дзень быў радасцю для ўсіх жыхароў ад малога да старога.

Прайшло 78 год з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але памяць аб вайне жыве ў людскіх сэрцах. Пацвярджэннем гэтаму служаць вершы, прысвечаныя вызваленню Слаўгарадчыны, аўтарамі якіх з’яўляюцца і пісьменнікі-землякі, і жыхары раёна, якія нарадзіліся ўжо пасля вайны і ведаюць пра яе толькі па кінафільмах, кнігах і апавяданнях. Іх паэтычныя радкі – яскравае сведчанне кроўнай сувязі пакаленняў, пераемнасці, разумення сэнсу пройдзенага.

Гэтыя вершы – напамін пра смутак, мужнасць, веру, памяць і вялікую падзяку тым, хто абараніў наш край ад іншаземных захопнікаў.

  ЛІСТАПАД
 Сорак трэці год.
 Незабыўны час вызвалення.
 Сведкі дзён тых штогод
 Ад імя свайго пакалення
 У гэты дзень прыходзяць сюды
 Пакланіцца брацкай магіле.
 З імі разам праўнукі тых,
 Хто тады на Проні загінуў,
 Хто сваё імя для іх
 На магільнай пліце пакінуў.
 Час няўмольна ў вечнасць зыходзіць,
 Забіраючы памяць з сабой.
 Што дастанецца тым, 
 хто прыходзіць
 Нам на змену?
 У душы неспакой.
 І пакуль яшчэ ёсць жывыя
 Сведкі тых лістападаўскіх дзён,
 Заклінаю вас, маладыя,
 Як нашчадкаў іх слаўных імён:
 Беражыце памяць прыстойна.
 Без яе вы ніхто, а з ёй
 Шлях свой пройдзеце чэсна, дастойна.
 Дай вам Бог дарогі такой.
 Ф.Шкірманкоў. 
 
 У ДОРОГИ
 От Чаус до Сожа по Проне
 Шёл в сорок третьем 
 жаркий бой.
 Кустарник весь на этом склоне
 Был срезан, будто бы пилой.
 Не выдержав боёв суровых,
 Местами роща полегла.
 Со свежих ран 
 стволов сосновых,
 Как кровь, сочилася смола.
 Шёл грозный бой, 
 свистели пули,
 И смерть косила всё подряд…
 Но вот из тех, 
 что здесь уснули,
 Поднялся бронзовый солдат.
 Стоит задумчиво, в печали
 И с непокрытой головой…
 О тех, кто здесь, 
 на Проне пали,
 За Славгород, под Вировой.
 Грустит один, припоминая
 Друзей своих, былые дни,
 Дым пепелищ родного края
 И рукопашные бои.
 Нет, о погибших он не плакал,
 Он знал – закон войны суров.
 Припомнил, как один атаку
 Там отбивал Пономарёв…

 А.Лапицкий. 
  
 ВОЗЛЕ ПРОНИ-РЕКИ
 Возле Прони-реки,
 у безвестного града Пропойска,
 Дремлет дуб без верхушки,
 как вонзённое в землю копьё.
 Там болотные кочки,
 словно спящее серое войско, 
 Там ржавеет осока,
 как выжженное жнивьё…
 Был густым листопад
 в ноябре 
 сорок третьего года.
 Листья пахли тротилом,
 и дымом несло от воды.
 И лежала в грязи
 необученная пехота,
 И лоснились от грязи
 домашнего кроя порты.
 Молодой лейтенант
 в галифе
 дрогнул тонким коленцем,
 И в сердитом изломе
 скривился мальчишеский рот:
 – Это вам не на печке
 два года скрываться 
 от немцев! –
 И, сославшись на мать, 
 первым встал из воронки:
 – Впе-рёд!
 В посиневшие лица
 плеснула огнём переправа,
 Непролазным осинником
 встали взрывы 
 на чёрном лугу…
 До сих пор поимённо
 перечислить не может 
 их Слава, 
 Пехотинцев 
 в домашних портах,
 что на левом лежат берегу.
 На болотах угорья
 высокой травою богаты,
 Они кажутся выше
 от рядами уложенных тел.
 Сняв тяжёлые каски,
 стоят на угорьях солдаты, – 
 После смерти их скульптор
 в военную форму одел.
     И.Бурсов. 

 ПЯЦІ НЕВЯДОМЫМ, ЗАГІНУЎШЫМ 
 ПРЫ ВЫЗВАЛЕННІ СЛАЎГАРАДЧЫНЫ
 Іх знайшоў лапатай  экскаватар,
 Вырыў з невядомасці вайны…
 Труна стала ім вялікай хатай,
 Успамін – салютам баявым.
 Можа плача недзе іх матуля,
 Пахаванку мыючы слязьмі.
 І ляжыць памятая кашуля
 Сыну, калі вернецца з вайны.
 Мы стаім, прарваўшы невядомасць,
 Сэрцамі сваімі к сэрцам тым,
 Што ішлі змагацца, 
 біць і помсціць
 І жыццё адстойваць нам, жывым.
 Аркестровым жаласным матывам
 Памінаем пецярых салдат
 Невядомых там – на полі бітвы 
 І вядомых тут – ля нашых хат.
 І адно ім прозвішча людское:
 “Пяць салдат, загінуўшых ў баі”.
 Па-над труной высеклі прастое
 Ім імя адно – Сыны  зямлі.
 Плачце ж, плачце голасна, матулі!
 Не душыце болеччу свой стогн,
 Каб на ўсёй зямлі 
 ваш боль пачулі,
 Хто не бачыў гэтых пахарон.
  В.Куляшоў.

 СЛАВА САЛДАТУ!
 Прыйшоў салдат 
 да роднай Проні,
 Адчуў, што на душы лягчей.
 Узяў пясок рачны ў далоні,
 І слёзы пацяклі з вачэй.
 Глядзеўшы смела смерці ў вочы,
 Пад кулямі ішоў сюды,
 Не спачываў ні ўдзень, ні ўночы,
 Край ратаваўшы аб бяды.
 Убачыў толькі папялішчы
 На месцы роднага сяла,
 Дзе вораг пастараўся знішчыць
 І зруйнаваць усё датла.
 Прысеў садат каля магілы,
 Сляза кацілася ў журбе…
 Біць гадаў да апошняй сілы! – 
 Салдат пакляўся сам сабе.
 Салдату плакаць недарэчы,
 Ён схамянуўшыся сказаў.
 Закінуў аўтамат за плечы,
 Дарогі смерці паспяшаў.
 Дайшоў салдат, аж да Берліна,
 Пакут нямала перанёс…
 Адданага Радзіме сына
 Аберагаў шчаслівы лёс. 
 І кожнаму салдату слава
 За вызваленне і спакой!
 Удзячна сёння ім дзяржава
 За гераічны подзвіг той.
 А.Кананкоў.
  
 ОБЕЛИСК У КУРГАНОВКИ
 У деревни небольшой
 При дороге столбовой
 Поставлен скромный обелиск
 Тем, что за Славгород  дрались.
 Они с фашистами дрались,
 Чтоб не отдать своей земли.
 Они погибли в том бою,
 В бою за Родину свою.
 После боя их тела
 Три девчонки из села
 В могилу братскую снесли.
 Прикрыли горстями земли.
 У них были имена,
 Была Родина одна.
 Наверно, была и родня:
 Сестрёнка, мать или жена…
 Но неизвестных нет солдат,
 Все помнят тех, 
 что здесь лежат.
 Стоит над ними обелиск,
 Гранит и память 
 здесь сплелись…
 Ф.Силаев. 
Поделиться

От Маргарыта МЕДЖЫДАВА

Падрыхтавала

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *