«#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

Рэалізацыя праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» ажыццяỳлялася праз уключэнне навучэнцаў устаноў адукацыі раёна ў культурна-пазнавальную і даследчую дзейнасць, накіраваную на атрыманне ведаў аб гісторыка-культурных і прыродных славутасцях, сацыяльна-эканамічных дасягненнях Слаўгарадчыны.

У рамках праекта навучэнцы 9-11класаў ДУА «Сярэдняя школа №1г. Слаўгарада» удзельнічалі ў  віктарыне па гісторыі горада і раёна «Захоўваем мінулае, цэнім сучаснасць, будуем будучыню». У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by» у рамках абласнога тыдня тэхнічнай творчасці «Юнацтва. Інтэлект. Будучыня» была прадстаўлена прэзентацыя «Вучоныя родам са Слаўгарадчыны».

Вучні 10-11 ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слаўгарада» прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці «Вахты Памяці» і ў пошукавай экспедыцыі. У абласным конкурсе творчых работ «Думай! Дзейнічай! Стварай!» у намінацыі «Валанцёрства – шлях да дасканаласці» навучэнцы школы атрымалі Дыплом I ступені.

Навучэнцы ДУА «Васькавіцкая сярэдняя школа» у сакавіку прынялі актыўны ўдзел у акцыі «Памяць». На ўроку краязнаўства  звярнуліся да гісторыі роднага горада, паглядзелі відэафільм «Дзе гэтая вуліца? Дзе гэты дом?». У верасні старшакласнікі прынялі ўдзел у адкрыцці «Вахты Памяці». У другім класе прайшоў класны час «Я ганаруся сваімі бацькамі», на якім з гонарам і павагай дзеці расказвалі пра сваіх родных, якія працуюць у сельскай гаспадарцы.

Вучні ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа» прынялі ўдзел у рэгіянальным этапе «Раён адчыняе дзверы». Навучэнцы 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Максімам Гатальскім падрыхтавалі відэарэпартаж «Край родны, я цябе апяваю», прысвечаны гісторыі Паўночнай вайны пры Лясной. У лістападзе прайшоў конкурс па гісторыі горада Слаўгарада і Слаўгарадскага раёна, у якім Дыплом І ступені атрымала вучаніца 10 класа Марына Ганчарова.

У ДУА «Гіжэнская сярэдняя школа» у рамках праекта прайшлі наступныя мерапрыемствы: конкурс вершаў «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», конкурс агітбрыгад «Думай! Дзейнічай! Стварай!», конкурс «Мая малая радзіма», флэшмоб «Мая Беларусь».

Педагогі і навучэнцы ДУА «Ржаўскі НПК дзіцячы сад-базавая школа» даследавалі 35 мікратапонімаў аграгарадка Ржаўка і прылеглай да яго тэрыторыі. Актыỳна прыялі ỳдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 78-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У ДУА «Зімніцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» з 1 па 25 мая быў арганізаваны і праведзены завочны конкурс відэаролікаў «Мая малая радзіма».

У рамках праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» акрамя пералічанага  ỳ школах было праведзена шмат і іншых мерапрыемстваỳ.

Такім чынам, актыỳнае ўключэнне навучэнцаў у культурна-пазнавальную, даследчую дзейнасць па вывучэнню і даследванню сваёй малой радзімы  спрыяе фарміраванню патрыятызму, іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Поделиться

Марына ГАНЧАРОВА

метадыст цэнтра дзіцячай творчасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *