Матуля – святое слова!

Матуля – святое слова!
Падзякаваць трэба  той матчынай песні, 
З якой пачалося жыццё, 
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы, 
Што стала вялікім, як свет, пачуццём!

Прайшло адзiнаццаць год, як Багрова Ларыса Міхайлаўна вырашыла звязаць свой лёс з выхаваннем дзетак, якія засталіся без цеплыні і любові сваіх родных бацькоў.

Адзiнаццаць гадоў таму пачала сваю дзейнасць прыёмная сям’я Багровай.

Прыходзе на ўстапін той момант, калі ў гэтай сям’i, пад апекай гэтай сціплай жанчыны, з’явiлiся два браты: Якавукi Дзяніс і Віктар.

З першых хвілін, з першага позiрку Ларыса Міхайлаўна стала для іх родным чалавекам.

Iшоў час. Хлапчукі выраслі. Віктар працуе ў Магілёўскім аўтапарку, а Дзяніс зараз сам бацька: выхоўвае сваiх сыноў i разумее – як гэта падымаць на ногі сваіх дзетак. Пры сустрэчы браты не адзін раз гавораць словы ўдзячнасці сваёй другой маці, але такой жа роднай i блiзкай.

Час не стаіць на месцы, i ў сям’ю Ларысы Міхайлаўны прыйшлі яшчэ двое дзетак: Курбацкія Дзмітрый і Анастасія.

Дзяцей атулiлi цяплом, далі ім самую галоўную ўстаноўку у жыцці – заставацца чалавекам.

Дзмітрый атрымаў прафесію майстра лесу і зараз працуе ў Бялынiчскім лясгасе, а ягоная сястрычка Анастасія вучыцца ў першай гарадской школе. Ларыса Міхайлаўна пра яе гаворыць так: «Таленавітая i спагадлiвая. Заўсёды даможа па дому.»

Праз час у сям’ю пад апеку былі ўзяты Кандраценка Іван і Мазанік Кірыл.

Івана ўсынавілі,а Кірыл праз час вярнуўся ў родную сям’ю, жыве разам з татай. Ён нiколi не забывае патэлефанаваць Ларысе Міхайлаўне і пагаварыць з ёй пра вучобу, пра свае поспехi, пра сям’ю, падзякаваць за тыя хвілінкі цеплыні і пяшчоты, якія ён атрымаў, калi быў побач з ёю.

Знайшла ў вялiкай сям’i свой прытулак Сiманенка Карына, якая зараз ведае, што яна патрэбна, яе не пакінуць, яна знаходзіцца ў надзейных руках.

Калi гутарыць аб родных дзецях Ларысы Мiхайлаўны то iх трое: Анастасія, яна зараз студэнтка  Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсiтэту, Дзмітрый і Ксенія – вучнi першай гарадской школы.

Вялiкая сям’я, i ў ёй заўсёды цёпла i ўтульна, бо Ларыса Міхайлаўна нясе гэтую цеплыню ад свайго сэрца.

Яна ведае пра кожнага, хто ля яе побач. Адчувае боль, калі гэты боль нават за некалькі сотняў кіламетраў ад хаты. Турбуецца за кожнага, памятае ўсіх, хто рос ля яе.

Нізкі паклон за вашу працу, паважаная Ларыса Мiхайлаўна, бо вы не толькі маці, але яшчэ і сапраўдны сябра.   

Последние новости

Новости района

ШОКОЛАДНЫЕ «ДЕСЯТКИ» НА СТАРТЕ: до первого звонка осталось четыре дня!

28 августа 2026
Читать новость
Новости района

Второе дыхание легендарной рощи: проект «Славные имена земли Славгородской» в действии

28 августа 2026
Читать новость
Новости района

Перезагрузка смыслов: Славгородчина открывает новый педагогический сезон

28 августа 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко пригласил Михаила Мишустина в Минск в начале октября

28 августа 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: Беларусь в сотрудничестве с Россией выполняет и перевыполняет свои обязательства

28 августа 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко уверен, что Россия и Беларусь справятся с общими проблемами

28 августа 2026
Читать новость