У Магілёве стартаваў фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная».

У Магілёве стартаваў фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Ён праходзіць на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы.
Фестываль працягнецца да лістапада 2023 года. За гэты час адбудуцца розныя творчыя прэзентацыі кожнага раёна вобласці. Адкрыў шэраг прэзентацый Бабруйскі раён.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.