Кулінарны фестываль “Сырны фэст” у чарговы раз прайшоў на Слаўгарадчыне.

Кулінарны фестываль “Сырны фэст” у чарговы раз прайшоў на Слаўгарадчыне.

Майстры-сыравары з Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей прапанавалі сваю прадукцыю на любы густ.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Язерская, вітаючы удзельнікаў і гасцей фестывалю, адзначыла, што гэты фэст ўжо стаў “разынкай” нашага прысожскага краю і зноў збірае сваіх прыхільнікаў на гэты раз на Блакітнай крыніцы.

Акрамя магчымасці набыць малочную прадукцыю, гасцям прапанаваліся: выставы-продажы мёду, сувенірнай прадукцыі, прамысловых і харчовых тавараў. Працавалі тэматычныя падворкі устаноў культуры, выставы, прымеркаваныя Году гістарычнай памяці, гульнявыя пляцоўкі для дзетак, спартыўныя і турыстычныя.

Святочны настрой удзельнікам свята забяспечвалі выступленні салістаў і калектываў мастацкай самадзейнасці Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага раёнаў.

Напрыканцы фестывалю намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова падзякавала ўдзельнікаў за сапраўднае свята па захаванню самабытных беларускіх традыцый і уручыла Дыпломы.

Працаўнікі ўстаноў культуры раёна прэзентавалі гасцям фестывалю «Сырны фэст» традыцыйныя беларускія прысмакі і забаўлялі рознымі гульнямі, жартамі і таленавітымі выступленнямі.

Гандлёвая разнастайнасць на фестывалю «Сырны фэст». Можна было набыць шмат чаго смачнага, прыгожага, патрэбнага, а таксама атрымаць новыя веды па гісторыі роднага краю.

Последние новости

Новости Республики

Какие фишинговые письма чаще открывают сотрудники организаций, рассказали эксперты по кибербезопасности

10 ноября 2026
Читать новость
Новости Республики

В Беларуси запустили новый сервис для проверки спецразрешений на проезд габаритного транспорта

10 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Знакомство со службой изнутри

10 ноября 2026
Читать новость
Новости района

Школьные автобусы под контролем: ГАИ проверит перевозку детей

10 ноября 2026
Читать новость
Новости Республики

Погода 11 ноября: дождь, мокрый снег и от -3 °С ночью до +6 °С днем

10 ноября 2026
Читать новость
Новости Республики

Международный форум обеспечения коллективной безопасности проходит в Москве

10 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем