Надзейны чалавек і адказны працаўнік

<strong>Надзейны чалавек і адказны працаўнік</strong>

Калі сказаць: Сівухіны з «Заранскага» – усе, хто маюць дачыненне да сельскай гаспадаркі, адразу зразумеюць пра якую сям’ю ідзе гаворка. Віктар Іванавіч і Тамара Міхайлаўна, а таксама іхнія бацькі шмат год адпрацавалі ў жывёлагадоўлі і дасягнулі значных вынікаў сваёй працавітасцю. Прадоўжыў сямейную дынастыю іхні сын Сяргей СІВУХІН, што больш дваццаці гадоў шчыруе у КСУП «Заранскі». Шосты сезон механізатар заняты на сваім «КВК-800» загатоўкай сенажу. Між іншым 11000 тон даведзена прадпрыемству нарыхтаваць зялёных кармоў, 8000 з іх ужо ўкладзена ў траншэі, і адзін з надзейных працаўнікоў на гэтым участку менавіта Сяргей Сівухін. Кіраўніцтва характэрызуе механізатара толькі з лепшага боку: добрасумленны, надзейны чалавек і ў высокай ступені адказны. На гэтага рупліўца заўжды можна палажыцца і разлічваць на ягоныя прафесіяналізм і прыстойнасць. Сяргей Віктаравіч, як і іншыя працаўнікі КСУП «Заранскі», калі таго патрабуе дабрабыт прадпрыемства, не лічыцца з асабістым часам і заўжды гатовы падставіць плячо. На такіх рупліўцах і трымаецца сельская гаспадарка рэгіёна.

Последние новости

Актуально

Президент Беларуси направил поздравительное послание Папе Римскому Льву XIV по случаю его дня рождения

14 сентября 2026
Читать новость
Мировые новости

Трамп призвал Зеленского прекратить удары по российской топливной инфраструктуре

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

К сведению

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

Горячая линия

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

14 сентября 2026
Читать новость