IX рэгіянальнае свята-агляд “Спас — усяму час” у рамках праваслаўнага свята “Мядовы спас”.

IX рэгіянальнае свята-агляд “Спас — усяму час” у рамках праваслаўнага свята “Мядовы спас” прайшло ўчора ля Блакінтай крыніцы. Творчыя дэлегацыі з розных куткоў Магілёўшчыны, Гомельшчыны і Віцебшчыны завіталі на свята, каб прадэманстраваць свае таленты.

Вітала ўдзельнікаў агляду упраўляючы справамі Слаўгарадскага райвыканкама Таццяна Бабічава, якая зычыла ўсім творчых поспехаў падчас выступленняў і зачытала свой верш, прысвечаны крыніцы. Духмяны каравай ад гасціннага прысожскага краю прымаў начальник аддзела абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы Аляксандр Глуздоў, дзякуючы арганазатараў за культурную пляцоўку для конкурсу. Ягоная калега, галоўны рэжысёр цэнтра Зінаіда Білык узначаліла журы агляду.

Конкурсная праграма праходзіла па розным намінацыям. У выніку некалькіх гадзін музычнага марафону былі вызначаны пераможцы, іх, а таксама ўсіх удзельнікаў, узнагародзіла старшыня раённага Савету дэпутатаў Святлана Язерская.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.