Франтавыя сяброўкі

Цімафееўна Цюлева з Казакоўкі i Аляксандра Савельеўна Ільянкова з Кабінай Гары пазнаёміліся ў мaі 1944 года, калі сталі вoінaмі 380 стралковай дывізіі. 3 гэтага часу яны былі не проста сяброўкі-дзяўчаты (ім было тады па 18), а баявыя сяброўкі да тых дзён, пакуль не разлучыла вайна. Пасля спецыяльнай двухмесячнай падрыхтоўкі Оля i Шура сталі санінструктарамі. Сваё баявое хрышчэнне прынялі ў баю паблізу вёскі Чарэнкі Чавускага раёна. Аляксандра Савельеўна ўспамінае: —Цяжка не толькі злічыць, але i ўявіць колькі мы вынеслі з поля бою раненых, колькі перавязалі. Яшчэ i зараз стаяць у вушах словы: «Дочка, выратуй!», «Сястрычка, дапамажы!». Іх не заглушалі нават выбухі бомб, траскатня кулямётаў i аўтаматаў. Канешне, у пачатку iм было боязна. Затым прызвычаіліся, пагарджалі небяспекай. —Ведаючы, што цябе чакаюць раненыя, сцякаючыя крывёю, што твая своечасовая дапамога выратуе ім жыццё, -працягвае Аляксандра Савельеўна,—паўзеш сярод разрываў снарадаў, пад cвicт куль. Прывыкаеш да ўсяго таго, што называюць вайной. У кожнага чалавека, які быў на вайне, ёсць момант, які асабліва ўразаецца у памяць. Ёсць ён i ў баявых сябровак. —Наша дывізія,—расказвае А. С. Ільянкова,—удзельнічала ў ліквідацыі «нямецкага катла» пад Мінскам. Абстаноўка склалася так, што цяжка было выявіць, дзе пярэдні край, дзе—тыл. Мы рухаліся калонай з 5 аўтамашын. Нас пяць дзяўчат i восем мужчын. Камандзір калоны старшы лейтэнант загадаў зрабіць прывал на беразе Беразіны невялічкай вёсцы. Сюды пад’ехала яшчэ нейкая машына з дванаццацю байцамі. Пачалі рыхтавадь абед, мыць бялізну. Нічoгa не нагадвала бяды. I раптам крык:-Немцы!Немцы! З лесу прама на нас ішло чалавек 200 узброеных фашыстаў. Усе нашы байцы-мужчыны занялі абарону. Нам, дзяўчатам, загадaлi схавацца ў хаце, якая была крайняй ад месца прывалу. Пачаўся бой. Вось загарэлася адна машына, за ёю другая. Дом, у якім мы знаходзіліся, зрашэцілі кулі. Усё радзей i радзей раздаваліся аўтаматныя чэргі нашых байцоў. Эканомілі кожны патрон i білі толькі па цэлі. Становішча станавілася з кожнай мінутай усё цяжэй. Немцы пачалі акружаць. I тады Оля Цюлева выскаквае з хаты i, манеўрыруючы кароткімі перабегамі, кінулася ў бок суседняга падраздзялення, якое было недалёка ад месца бою. Адтуль хутка прыбыла дапамога i ні аднаму з фашыстаў не ўдалося ўйсці. За гэты подзвіг Оля Цюлева была ўзнагароджана медалем «За адвагу». Баявы шлях 0лі Цюлевай i Шуры Ільянковай ад Мінска ляжау далей на захад. Плацдарм на Нарове для Олi Шуры быў таксама цяжкім, як i для ўcix, хто яго ўтрымліваў. Пры вынасе раненых з гэтага плацдарма Оля і Шура вызначыліся асабліва i бьлі дастойна ўзнагароджаны: Оля Цюлева—ордэнам Чырвонай Зоркі, Шура Ільянкова—медалем «За баявыя заслугі». У час аднаго з маршаў на подступах да Варшавы калона, у якой былi Цюлева і Ільянкова, трапіла пад моцны агонь нямецкіх гармат, якія білі прамой наводкай. Оля Цюлева была смяротна ранена. Яна пахавана ў польскім пасёлку Любня. У час гэтага ж абстрэлу Шура Ільянкова таксама атрымала цяжкае раненне левую нагу. Дзень Перамогі яна сустракала ў шпіталі .На яе грудзях з’явілася яшчэ адна медаль—за перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. Ільянкова Аляксандра Савельеўна цяпер жыве ў вёсцы Кабіна Гара, працуе ў Слаўгарадскай МБА. Землякі Oлi Цюлевай свята ўшаноўваюць яе памяць. У Каменскім сельскім клубе i васьмігадовай школе аформлены стэнды, якія расказваюць аб яе баявым шляху.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.