Да трактара

У жыцці кожнага воіна тэта надзвычай памятны момант, хвалюючы. Тут i урачыстасць, радасць, вяртанне да мірнай працы i лёгкая павалока смутку. Апошні —ад развітання з калектывам сяброў, спаяных за гады службы, як аўтаматны механізм. Дэмабілізацыя для салдата тое, што, скажам, чаканне школьнікам піянерскага лагера. Або хваляванне муляра, які укладвае апошні рад цаглін. Ці як тое ж пачуццё, калі механізатар прыладжваецца, каб пракласці першую веснавую баразну. Чаканы, шчыры, як свя¬та, настрой.

Вось i ў Сцяпана Рабцава зараз урачыстасць на душы. Вясна ў ваенным гарадку. I ў салдацкай душы таксама. Успамінаецца Сцяпану Слаўгарадчына, калгас «Камуніст» i аднавяскоўцы, трактар, на якім працаваў да арміі. Зараз у калгасе разгар палявых работ. Нехта на яго трактары працуе: сее яравыя. Хто ж цікава?

У apміі Сцяпану гонар. На добрым ліку ён у камандавання часці. Дзесяткі падзяк мае. Выдатнік Савецкай Арміі. Boiн- спартсмен. У водпуску за добрую службу быў. А дамоў усё роўна хочацца. Лічаныя дні ўжо засталіся: ва ўcix газетах быў апублікаваны загад Міністра Абароны СССР аб звальненні ў запас тых, хто адслужыў тэрмін. Тэта i для яго, Сцяпана Рабцава, загад.

I калі аб’явіць камандзір часці яго імя ў ліку іншых дэмабілізаваных, радасна тарганецца ў грудзях салдацкае сэрца. I тады развітаецца Сцяпан з сябрамі і заспяшаецца на вакзал. Адтуль пачынаецца дарога на радзіму. Туды—у калгас «Камуніст». Да старых бацькоў, што жыццё адпрацавалі ў калгасе. Да трактара, якому яшчэ не адну баразну адваліць на полі.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.