Помнік у Іскані

Белахонаў Даніла Ісакавіч нарадзіўся ў 1914 годзе на Слаўгарадчыне ў вёсцы Ходараў. 3 1935 года са сваёй жонкай Сцепанідай Фёдараўнай жыў у Новай Слабадзе, працаваў у школе. Але нядоўгім было ix шчасце—пачалася вайна. У 1941 годзе Даніла Ісакавіч пайшоў у рады Чырвонай Apміі.

Аб лёсе мужа Сцепаніда Фёдараўна не ведала да студзеня 1944 года. Пасля вызвалення вёскі ад нямецкіх захопнікаў прыйшоў першы, а потым i другі лісты ад мужа з фронту. У cвaix пісьмах Да- ніла Ісакавіч пытаў пра жыццё, пра здароўе дзяцей, аб лёсе родных i знаёмых. Ён паведамляў, што знаходзіцца ў вёсцы Іскань, у некалькі кіламетрах ад перадавой, але фашыстаў бачыць часта, а часам прыводзіць з сабой. Ён— разведчык.

29 лютага 1944 года радавы асобнай разведроты 269-й стралковай дывізіі Белахонаў у лісце да жонкі nicaў, што хутка са сваімі таварышамі зноў будзе далёка ад Іскані на заданні, пажадаў усяго добрага, каб берагла дзяцей. Пасля вяртання абяцаў напісаць. Але гэта пісьмо аказалася апошнім. Начны пошук быў паспяховым. Заданне было выканана. Разведчыкі ўзялі «языка», але загінуў пры захопе гітлераўца Даніла Ісакавіч. Баявыя таварышы прынеслі адважнага разведчика ў вёску Іскань, дзе ён i быў пахаваны. Стаіць там помнік загінуўшым воінам, а на ім імёны тых, хто вызваляў Быхаўшчыну. Ёсць там прозвішча i Д. I. Белахонава.

У цяжкі пасляваенны час аўдавелая Сцепаніда Фёдараўна узгадавала чацвёра дзяцей. Старэйшы сын Уладзімір працуе шафёрам ва Уральскай вобласці. Анатоль-вькладчыкам у ГПТВ на станцыі Чынгірлаў, дачка Рая—на спіртзаводзе у Грудзінаўцы, малодшы Аляксей працуе прарабам у Гродзенскай вобласці. У пісьме да членаў клуба «Пошук» Сцепаніда Фёдараўна пісала: «Вялікае вам дзякуй, дарагія піянеры, за ўвагу да ўдавы салдата, за тое, што памятаеце воінаў, якія змагаліся на вашай зямлі. Сваімі дзецьмі я задаволена. У мяне ўжо расце 13 унукаў. Kaлi вораг сунецца, ёсць каму стаць на абарону».

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.