Подзвіг селяніна

Радасная сустрэча напярэдадні 30-годдзя вызвалення Слаўгарадчыны ад нямецка- фашысцкіх захопнікаў адбылася ў вёсцы Рудня. Сюды да Нікіфара Ціханавіча Коршыкава прыехаў былы камандзір 283 Чырвонасцяжнай ордэна Суворава II ступені стралковай дывізіі генерал- маёр у адстаўцы Васіль Андрэявіч Канавалаў. Трыццаць год прайшло з таго памятнага дня, але не гасне дружба баявых таварышаў.

А пачалося ўсё так… Удзельнік імперыялістычнай вайны 1914 года, удзельнік грамадзянскай вайны Нікіфар Ціханавіч Коршыкаў з-за свайго калецтва, якое засталося з фронту, не трапіў у армію біць фашыстаў. Але ён застаўся верным свайму грамадзянскаму абавязку: чым мог дапамагаў біць ворагаў. Калі восенню 1943 года Чырвоная Армія уступіла на зямлю Слаўгарадскага раёна, ён і здзейсніў свой подзвіг.

Калі воіны 283 Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі пад камандаваннем падпалкоўніка В. А. Канавалава размясціліся на беразе ракі Сож, пяцідзесяцігадовы Нікіфар Ціханавіч Коршыкаў быў у вёсцы. Пасля баёў воіны дывізіі адпачывалі, рыхтаваліся да новых наступленняў.

Коршыкаў адправіўся ў лес па дровы. Далёка зайшоў ён у лес. Потым, каб лепш агледзець дарогу, залез на дрэва. I тут нечакана ўбачыў людзей у чырвонаармейскай форме, з рацыяй. Але яны размаўлялі на чужой мове. Ён зразумеў—вораг!

Перачакаўшы, пакуль фашысты адыйшлі далей, ён кумельгам, жвава не па гадах, злез з дрэва і хуценька накіраваўся ў вёску. Па балоту, па стылай вадзе стары неўзабаве дабраўся да рас- палажэння дывізіі, падняў трывогу сярод байцоў, павёў за сабой атрад аўтаматчыкаў.

Трынаццаць лазутчыкаў былі знішчаны, афіцэр узяты ў палон. Як выявілася на допыце, вopaгі непрыкметна падкраліся да распалажэння дывізіі, іх мэтай было знішчыць штаб і навесці агонь артылерыі на войскі.

Але ворагі не прайшлі дзякуючы пільнасці i мужнасці простага беларускага селяніна з вёскі Рудня.

За свой учынак Нікіфар Ціханавіч быў узнагароджан медалем «За баявыя заслугі», які ўручыў камандзір дывізіі.

Спагадзя нямнога часу Коршыкаў папрасіўся дабраахвотнікам у Чырвоную Армію, стаў радавым. І нягледзячы на свой узрост, прайшоў у баях сотні кіламетраў. У адным з баёў страціў нагу, слых.

Зараз на грудзях у старога ззяе пяць урадавых узнагарод за мужнасць у барацьбе з ворагам. І вось гэтая сустрэча баявых сяброў. Васіль Андрэявіч Канавалаў не толькі наведаў былога салдата Коршыкава, але і ўручыў яму памятны медаль медаль «30 год 283 стралковай Гомельскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворова II ступені дывізіі».

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.