Брытва

…—Значыць, перадышка выдалася. Хоць год сорак трэці i каціў немцаў з зямлі нашай, але ж i нам горача было. Моцныя яшчэ яны caмі сабе здаваліся. А раз так, то агрызаліся, як тая сучка, якой хвост прышчамілі. І вось перадышка. Бой скончыўся. Наша батарэя ў ім страт не панесла. Толькі адна гармата са строю выйшла. Шкада, канешне, і гармату. Але ж чалавека жаласней. А раз у апошнім 6ai не забілі нікога, то i настрой у хлопцаў жывы быў.

Толькі адпачыць размясціліся, старшына Шпічка каманду падае: —Пагаліцца ўсім! Капітан будзе агляд рабіць.

Пабурчэлі тpoxi салдаты, але ж загад ёсць загад. Ды i выгляд ва ўcix сапраўды басяцкі. Паашча- цініліся за апошнія дні, як тыя штыкі, пазарасталі. А пабурчалі так, па звычцы.

Ну, пачалі галіцца. Брытваў электрычных, як цяпер, i ў паміне, вядома, не было. Нават звычайных «небяспечных» усяго дзве цi тры (ужо не памятаю) на батарэю. Брытвы тупыя. Хлопцы голяцца i крэкчуць, войкаюць. Хто-ніхтo нават мацюкамі сыпле. А мая брытва шчаціну, як масла рэжа. Убачылі тое хлопцы- усе брытвы ўбок. Да маёй цэлая чарга. На круку шырокі трафейны рамень вісіць. Аб яго, як затупіцца, брытву точым. Пагалшся ўсе. Старшына Шпічка, сам украінец, пытае з зайздросцю:

—I дзе тэта ты, Сямён, такую брытву дастаў? Можа прадасі? Любіў ён, халера, да сябе сцягваць усё. Не, кажу, не прадам. Будзем з хлопцамі галіцца. А купіў я яе ў ваенторзе. Удалая папалася. І ўжо апошнюю забраў. Апошнюю, ды самую здатную. Усю вайну брытва батарэі служыла верай i праўдай. Зрэзалася на карнач. Але ж я яе ўсё роўна не выкінуў. Берагу, як памяць аб акопах i нашым ваенным братэрстве. I зараз у шуфлядзе ляжыць абрэзак. Нямецкі трафейны рамень знасіўся, i яго выкінуў. А брытву берагу. Пакуль жывы буду—не выкіну.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.