Мінёр не памыляецца

Калі мы ўвайшлі ў хату Васіля Цімафеевіча, то адразу пачулі знаёмую мелодыю песні «Не плач, дзяучынка». Мелодыя запаўняла пакой, неслася ў адкрытыя вокны на вуліцу. Каля радыёлы сядзеў светлавалосы юнак і слухаў.

—Сын мой, Лёнік. Хутка і ён стане салдатам,—сказаў бацька i прапанаваў крэслы. А песня кранала душы.

—Падабаецца?— спыталі мы хлопца.

—Так!— каротка адказаў Леанід.

Потым песня кончылася, i мы павялі гутарку. На стале ляжала больш дзесятка пажоўклых ад часу грамат з падзякамі ад галоўнакамандуючага і цэлая тарбінка баявых узнагарод, ваенны білет, наградныя пасведчанні, а за сталом—ix гаспадар, невысокі, хударлявы з загарэлым i абветраным тварам.

Вораг падыходзіў да сталіцы Радзімы. Васіль Цімафеевіч трапіў у марскую гвардзейскую брыгаду, у трэцюю сапёрную роту.

—Памятайце мінёр памыляецца толькі раз, таму патрэбна вытрымка, мужнасць, спрытнасць,—вучыў камандзір…

Вораг рваўся да Масквы. Трэба было мініраваць падходы. Сапёры дзень i ноч мініравалі пярэдні край. Колькі ix, зялёнамундзірных ворагаў паднялося ў паветра ад выбухаў невялікіх скрынь з толам. Восенню сорак першага Васіль Цімафеевіч атрымлівае першую медаль «За адвагу».

Адвага ў салдата была. Некалькі начэй ён здымаў свае і варожыя міны перад наступленнем, pa6iў праходы. Вакол дзінькалі кулі, а ён не звяртаў на ix увагі. I пайшла пяхота ў наступленне. Пагналі фашыстаў ад Масквы.

A ix, Mapcкіх пехацінцаў, перакінулі ў Сталінград. Гвардыі ефрэйтар Дзянісаў з сваім аддзяленнем не ведаў пакою. Тысячы мін паставіў ён і столькі ж зняў перад наступленнем. Там, на сталінградскай зямлі, на беразе Волгі Васіль Цімафеевіч атрымаў ордэн Славы i медаль «За абарону Сталінграда».

Тысячы кіламетраў франтавых дарог, тысячы абясшкоджаных мін. А колькі перапраў навяла трэцяя рота.

Вярнуўся гвардыі сержант у роднае сяло і па-гвардзейску прыняўся за працу.Вось ужо каторы год узначальвае ён брыгаду i за добрую працу адзначан юбілейным медалём.

Чатырох сыноў i столькі ж дачок выхаваў тэты паважаны ў вёсцы Урэчча чалавек. Два трактарысты, адзін шафёр. Усе ў сельскай гаспадарцы працуюць. Старшы Васіль адслужыў службу, Леанід рыхтуецца стаць салдатам, а самы малодшы кончыў восем класаў, марыць стаць механізатарам.

Захоўваюцца баявыя ўзнагароды салдата. А калі ў святочны дзень прычэпіць ix брыгадзір, усе грудзі ззяюць ад ордэнаў і медаляў.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.