Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі (1893-1971)

Імя гэтага выдатнага акцёра i чалавека складае гордасдь беларускага савецкага тэатра. За час свайго жыцця (1893 —1971) ён сыграў шэраг ролей, якія ўвайнлі ў залаты фонд нашага сцэнічнага мастацтва. Шырыня яго творчасцi была незвычайнай ад эпізадычных персанажаў да галоўных герояў пастановак, ад востра-драматычнага да камедыйнага жанру. Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі (сапраўднае прозвішча—Малейка) прыйшоў на прафесіянальную сцэну ў 1920 годзе—у 2-гi Паказальны тэатр Заходняга фронту, які размяшчаўся тады ў Бабруйску. Да гэтага ў яго ўжо быў вопыт заняткаў у гімназічным тэатральным гуртку, удзелу ў армейскай мастацкай самадзейнасці, кipaўніцтва клубным тэатральным калектывам. 3 поўнай сілай раскрыўся рэдкі талент былога байца-добраахвотніка Чырвонай Арміі пасля яго пераходу ў трупу купалаўцаў (1924). Тут, у Першым драматычным тэатры (цяпер Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) ён вырас у буйнога майстра сцэны. Створаныя ім вобразы ў «Ваўках i авечках», «Даходным месцы» А. Астроўскага, «Aпошніх» М. Горкага, «Браняпоездзе 14-69» В. Іванова, «Партызанах» К. Крапівы, «Гэта было ў Мінску» А. Кучара i ў ін- шых спектаклях вызначаліся жывасцю, непасрэднасцю выканання. За вялікія заслугі ў развіцці савецкага тэатральнага мастацтва У. I. Уладамірскаму было прысвоена званне народнага артыста СССР. Ён быў узнагароджан трыма ордэнамі, многімі медалямі.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.