Героі вядомы

17 мая 1943 года ў нашых мясцінах загінуў камандзір партызанскай роты Аляксей Пятровіч Макараў. …Больш як гадзіну працягваўся бой за станцыю Чавусы. У партызан канчаліся боепрыпасы. I раптам у адным з памяшканняў народныя мсіўцы знайшлі склад патронаў і гранат. Новыя атакі, стогны ворагаў. Бушуе полымя на складзе, дзе вораг падрыхтаваў для адпраўкі ў Германію дзве тысячы тон збожжа, гарэў склад прасаванага сена, рухнула воданапорная вежа. Смела ішлі на бой з ворагам партызаны роты Аляксея Макарава. I ўперадзе—камандзір. Але раптам варожая куля параніла камандзіра. Макараў упаў. Атаку ўзначаліў палітрук Сцяпанаў. Шалёна адбіваліся фашысты. Яны паранілі Сцяпанава. —3а камандзіраў, за сяброў, наперад,-крыкнуў Мікалай Зайцаў,і з яшчэ большай сілай затрашчалі аўтаматы,паляцелі на ворага гранаты потым закіпеў рукапашны бой. Вораг быў знішчаны, бой закончыўся. Але не давялося ўратаваць партызанам сваіх сяброў. Праз два дні яны хавалі Аляксея Пятровіча Макарава і другіх таварышаў. Магілы патанулі ў жывых кветках. Прайшло трыццаць год. Час унёс сляды вайны, але памяць аб героях захавалася ў людзей назаўсёды. Юныя следапыты Бярозаўскай школы ўстанавілі імёны загінуўшых партызан, знайшлі іх родзічаў. Магілу Макарава дапамагла адшукаць жыхарка Бярозаўкі Драздова, у якой быў у апошнія дні Аляксей. І вось адгукнуўся брат Макарава Сямён, які жыве ў Казельскім раёне Калужскай вобласці. Неўзабаве ён прыехаў у вёску с жонкай і племяннікам, сустрэўся з жыхарамі Бярозаўкі, юнымі следапытамі, разам пабывалі на магіле дарагога чалавека. Да гэтага часу яны ведалі толькі, што Аляксей без весткі прапаўшы. Хвалюючая то была сустрэча. Яна запомніцца ўciм назаўсёды. Юныя следапыты працягваюць пошук герояў.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.