Горны інжынер

Як ужо ведаюць наши чытачы, сярод знатных землякоў ёсць i Гepoi Сацыялітычнай Працы. Гэта шахцёр гав. Атрохаў з вёскі Закрупец, будаўнік тав. Старавойтаў з вёскі Лебядзёука. I вось нядаўна чырвоныя следапыты ўстанавілі перапіску з намеснікам начальніка Галоўпраекта Міністэрства чорнай металургіі СССР Героем Сацыялістычнай Працы Георгіем Сямёнавічам Зымалевым, які нарадзіўся ў вёсцы Лецягі. Ніжэй друкуем расказ аб знатным земляку.

Даведка Міністэрства чорнай металургіі СССР дае аб ім кароткія звесткі. Прозвішча—Зымалеў Гeopгій Сямёнавіч. Год нараджэння—1911-ты. Месца нараджэння—вёска Лецягі Слаўгарадскага раёна. Спецыяльнасць—горны інжынер, эканаміст па працы i заработнай плаце. Займаемая пасада—намеснік начальніка Галоўпраекта Міністэрства чорнай металургіі СССР. Вучоная ступень—кандыдат тэхнічных навук. Узнагароды—два ордэны Леніна i медаль «Залатая Зорка» Героя Сацыялістычнай Працы. Сціплымі здаюцца i радкі біяграфіі Георгія Сямёнавіча. Сын інваліда грамадзянскай вайны, у 1928 годзе ўступіў у камсамол, а ў 1931 годзе па пуцёўцы РК ЛКСМБ накіраван на вучобу ў Гомельскі рабфак. Затым першая спроба паступіць у Маскоўскі горны інстытут. Няўдача не засмуціла камсамольца. Вярнуўшыся дамоў, ён спачатку працуе ў калгасе, затым настаўнічае ў вёсцы Забалоцце Кульшыцкага сельсавета. Аднак мара паступіць у горны інстытут не пакідае юнака. Заканчваецца навучальны год, i ён едзе у Маскву, уладкоуваецца праходчыкам Маскоўскага метро —бліжэй да інстытута. I вось другая спроба. «Ура! Я студэнт першага курса»,—пicaў Георий сваім бацькам у Лецягі. 1940 перадваенны год. 3 дыпломам горнага інжынера прыязджае малады камуніст Георій Зымалеў у Крыварожскі жалезарудны басейн, дзе пачынае новую працоўную дзейнасць у якасці начальніка горнага ўчастка рудаўпраўлення імя Дзяржынскага. Малады інжынер з галавой акунуўся ў работу. Краіне патрэбна шмат металу, i ён робіць усё, каб мартэны не адчувалі недахопу ў жалезнай рудзе. А тут раптам вайна! Інжынер Зымалеў атрымлівае спецыяльнае заданне ад свайго Міністэрства i пасля паспяховага выканання яго з групай ITP накіроўваецца на Урал. Цяпер, калі ідзе вайна, метал—гэта як хлеб, як паветра. Так i сказалі Георгію Сямёнавічу, кaлi ён папpaciўcя на фронт:
—Цяпер усюды фронт. Вось рашэнне спецкамісіі Дзяржаўнага камітэта абароны—паедзеце цынк здабываць. І Георгій Сямёнавіч прыняў новую пасаду—начальніка горнага ўчастка аднаго з Усходне- Казахстанскіх свінцова-цынкавых руднікоў, дзе i працаваў да красавіка 1944 года.

Затым зноў Крывы Рог, цяжкія аднаўленчыя работы. Шахта «Гігант», начальнікам якой быў тав. Зымалёў, адной з першых уступіла ў строй. Здольнасці, арганізатарскі талент Георгія Сямёнавіча былі прычынай таго, што інжынера Зымалева выбіраюць спачатку парторгам ЦК КПСС рудаўпраўлення iмя Дзяржынскага, затым старшынёй ЦК прафсаюза рабочых жалезаруднай прамысловасці Поўдня СССР. У 1949 годзе ў сувязі аб’яднаннем дзевяці ЦК у адзін Цэнтральны Камітэт прафсаюзаў рабочых металургічнай прамысловасці Гeopгій Сямёнавіч вярнуўся на работу па спецыяльнасці галоўным інжынерам рудаўпраўлення імя Фрунзе, а ў 1953 годзе стаў начальнікам рудаўпраўлення імя XX партз’езда. Праз тры з лішнім гады ён ужо ўпраўляючы трэста «Дзяржынскруда». У 1967 годзе пераведзен у Міністэрства чорнай металургіі СССР.

А вось як ацэнена самаадданая праца нашага вядомага зямляка:
1946 год—медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне».
1950 год—медаль «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі СССР».
1953 год—медаль «За працоўную адзнаку».
1965 год—нагрудны знак «Шахцёрская слава III ступені».
1958 год—ордэн Леніна.
1966 год—другі ордэн Леніна з уручэннем медаля «Серп і молат» Героя Сацыялістычнай Працы.
Прызнаннем заслуг Георгія Сямёнавіча Зымалева зяўляецца і тое, што ён быў дэлегатам XXII і XXIII з’ездаў КПСС, двух з’ездаў КП Украіны. Неаднаразова выбіраўся членам Днепрапятроўскага абкома КП Украіны, дэпутатам абласнога i гарадскога Саветаў.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.