Першы бой

22 чэрвеня 1941 года мне запомнілася на ўсё жыццё. Наш авіяполк базіраваўся тады ў Пінску. Мы нават і не думалі, што сняданак парушыць нечаканая каманда «Да бою!» 27 бамбардзіроушчыкаў падняліся ў паветра і паляцелі бамбіць пераправу на рацэ Буг, адкуль пачалі варварскае наступленне фашысцкія орды.

Нямецкія салдаты на рацэ Буг у Беларусі, 22 чэрвеня 1941 года.

Мы праводзілі свае самалёты i з нецярпеннем чакалі ix вяртання. Але на аэрадром наляцелі варожыя бамбардзіроўшчыкі. Яны пачалі бамбіць наш аэрадром, паліваць свінцом. У палку ў асноўным былі маладыя, неабстрэленыя воіны. Але ніхто не дрогнуў. Штурманы, механікі, якія засталіся на аэрадроме, сталі за кулямёты i пачалі адбіваць паветраныя атакі. Бой быў кароткі. У ім толькі адзін наш баец быў ранены. Але за гэту рану два фашысцкіх сцярвятніка знайшлі сабе магілу паблізу аэрадрома.

Фота мае ілюстрацыйны характар



Потым наш авіяполк выконваў баявыя заданні да канца вайны. У 1942 я быў ранены, доўга ляжаў у шпіталі. Але бой на аэрадроме не забываецца, і не таму, што ён быў першы, а таму, што нашы салдаты, якія былі ўзброены вінтоукамі i кулямётамі, не дрогнулі ў першым баі, паказалі сябе героямі. А такіх перамагчы нельга.
Д. Пацёмкін, былы авіямеханік

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.