У працы і ў баі

Гэта было 27 красавіка 1945 года. Лічаныя дні засталіся да жаданай перамогі. I трэба ж было такому здарыцца, што ў гэты дзень Пётр Ціханавіч атрымаў цяжкае раненне. Яго выцягнулі з-пад абломкаў дома, які ўжо пылаў свечкай. Гарэлі многія будынкі акрываўленага, змучанага i поўнага ўсякай недабітай нечысці Берліна.
Пётр Ціханавіч Кавалёў ужо бачыў дах рэйхстага. Бачыў таму, што той стралковы полк, у якім ён служыў, быў бліжэйшы за іншыя часці да фашысцкай бярлогі. Менавіта гэтаму палку выпала гістарычная місія ўзняць Сцяг Перамогі над пылаючым Берлінам, канцылярыяй трэцяга рэйха.
…Дамоў воін вярнуўся з двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна». Адразу ж ён, як толькі ачуняў ад ран, прыступіў да аднаўлення разбуранага жыцця. Адбудоўваў калгас «Радзіма», узнаўляў сваю асабістую гаспадарку.
Нямала вады ўцякло з той пары. Жыццё змянілася ў радасны бок. Зямля паступова залячыла раны. А ў Пятра Ціханавіча Кавалёва вайна засталася ў памяці назаўсёды. Яна распісалася на яго целе кулямі і асколкамі. А такое не забываецца. Ды ўзнагароды напамінаюць аб колішніх баях і пажарах. Нядаўна да знакаў доблесці прыбавіліся яшчэ дзве юбілейных медалі.
Пётр Ціханавіч Кавалёў—калгасны пенсіянер. Ён сумленна адпрацаваў сваё жыццё. Быў загадчыкам фермы, брыгадзірам у вёсцы Лецягі. А цяпер ён хоць i на пенсіі, але ў веснавую сяўбу, у час y6opкi заўсёды дапамагае калгасу.
Жыве часам побач з намі чалавек. Непрыкметны, працавіты. Словам, чалавек як чалавек. Як усе іншыя. I не ведае ніхтo, што ў яго, магчыма, цікавы лёс, непаўторная сцежка ў жыцці. Вось такі якраз Пётр Ціханавіч Кавалёў.
Неяк давялося мне з iм сустрэцца. Слова за слова—і разгаварыліся. Вось i ўспомніў тады ён, як ваявалася і жылося. Пётр Ціханавіч быццам гартаў перад мной кніжку выпрабаванняў. Асобныя стаpoнкі гэтай кніжкі напісаны ягонай крывёю. А яшчэ прыемна прачытаць у ёй аб мужнасці нашага земляка.
Ён і зараз у страі. Добрага здароўя вам, Пётр Ціханавіч!
У час нядаўняга выхаду ў поле воіны-дэсантнікі паказалі высокую баявую вывучку, уменне ў складаных умовах дзейнічаць ініцыятыўна, імкліва, зладжана. Асабовы склад аддзяленняў, разлікаў, экіпажаў упэўнена пераадолеў яшчэ адзін рубеж у авалоданні навыкамі вядзення сучаснага бою.
НА ЗДЫМКУ: выдатны разлік зенітнай устаноукі, якім камандуе сержант В.С.Кукін, адбівае налёт авіяцыі «праціўніка».

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.