Віншаванне з Днём беларускага пісьменства

Віншаванне з Днём беларускага пісьменства

Удзельнікам i гасцям Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які сёлета сабраў сяброў на славутай гомельскай зямлі — у гасцінным Добрушы. Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў. Беларусы заўсёды шанавалі пісьмовае слова, пачатак якому на нашай зямлі далі Еўфрасіння Полацкая i Кірыла Typaўcкі i якое 505 гадоў таму Францыск Скарына аздобіў у друкаваную кнігу. Слаўныя традыцыі продкаў-асветнікаў годна працягвалі Янка Купала i Якуб Колас, Максім Багдановіч i Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ i Іван Шамякін, на малой радзіме якога праходзіць мерапрыемства. Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства. Жадаю ўдзельнікам i гасцям свята моцнага здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.

Аляксандр Лукашэнка

Последние новости

Новости Республики

От крокусов до аллиумов: что посадить на участке прямо сейчас для взрывного цветения весной

15 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

Готовитесь в лес за грибами? МВД напомнило главные правила безопасности

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Это абсолютная неправда». Александр Лукашенко на встрече с Коулом развеял фейки беглых на Западе

15 сентября 2026
Читать новость
Новости Республики

Республиканский диктант ко Дню народного единства напишут в Беларуси 17 сентября

15 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Лукашенко: Беларусь открыта для обсуждения с США любых вопросов, но надо неукоснительно соблюдать договоренности 

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

«Увесь свет змяшчаецца ў кнізе!»

15 сентября 2026
Читать новость