За рулём — ветэран

3 пасажырамі ён ветлівы, для малодшых дарадчык i таварыш, ва ўcix паважаны чалавек. Выдатны вадзіцель старанна выконвае заданні, паказвае прыклад у працы.
..Імчыць па асфальту аўтобус, блішчаць на сонцы ордэнскія планкі. Аб чым думае Аляксей Іванавіч Кавалёў? Перш за ўсё аб тым, каб своечасова давезці пасажыраў, каб не падвяла машына. A калi ёсць вольная мінута, кaлi сустрэне салдата ў шэрай шынелі міжвольна ўспамінае сваю маладосць, нялёгкую, салдацкую на трох войнах.
У 1936 годзе Аляксей Іванавіч закончыў палкавую школу, стаў камандзірам гарматы. Палігоны, стрэльбы. У баявой i палітычнай вучобе непрыкметна міналі дні. Заканчваўся тэрмін службы, i раптам загад ехаць на захад, вызваляць братоў-беларусаў з-пад панскай Польшчы. Потым Карэльскі перашэек, бai з белафінамі.

Карельский перешеек

Яго гармата метка біла па ўмацаваннях, i за гэта камандзір быў адзначан камандаваннем, aб гэтым гавораць i ордэнскія планкі на яго грудзях.
А ў Вялікую Айчынную вайну Аляксей Кавалёў прайшоў са cваім гаўбічным палком ад Каўказскіх гор да Аўстрыйскай сталіцы. Яго гармата салютавала вызваленню Румыніі i Балгарыі, Югаславіі i Аўстрыі. Ён прайшоў доўгі i нялёгкі шлях.
На пытанне які самы памятны дзень у франтавым жыцці, Аляксей Іванавіч адказаў:
—Той, калі я сам салютаваў з гарматы ў Дзень Перамогі.

Поделиться

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.